Пра гэта паведамілі афіцыйны канал Віктара Бабарыкі і адвакат Дзьмітры Лаеўскі.
Калесьнікаву і Знака абвінавацілі ў змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам (ч. 1 арт. 357) і ў стварэньні экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньні ім (ч. 1 арт. 361-1).
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Новыя абвінавачаньні Максім успрыняў з гумарам». Надзея Знак расказала пра апошнія навіны ад мужаМарыю Калесьнікаву затрымалі 7 верасьня 2020 году ў цэнтры Менску. На наступны дзень стала вядома, што яе і двух прадстаўнікоў Каардынацыйнай рады, Антона Раднянкова і Івана Краўцова, гвалтоўна вывезьлі ва Ўкраіну. Аднак Калесьнікаву выправадзіць зь Беларусі не ўдалося — на мяжы яна парвала свой пашпарт.
Тады ёй выставілі абвінавачаньне «ў закліках да дзеяньняў, скіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь, учыненых з выкарыстаньнем СМІ і сеткі інтэрнэт».
У канцы сьнежня Генэральная пракуратура завяла супраць Марыі Калесьнікавай і іншых сяброў Каардынацыйнай рады крымінальныя справы «па фактах стварэньня экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньня ім з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская, Калесьнікава і Цапкала — сярод намінантаў на Нобэлеўскую прэмію міруЮрыста і сябра асноўнага складу Каардынацыйнай рады Максіма Знака затрымалі 8 верасьня.
Яго абвінавацілі ў закліках да дзеяньняў, накіраваных на шкоду вонквай бясьпекі Рэспублікі Беларусь, яе сувэрэнітэту, тэрытарыяльнай недатыкальнасьці, нацыянальнай бясьпецы і абараназдольнасьці (3/361).
У канцы сьнежня 2020 году Генэральная пракуратура завяла супраць Максіма Знака і іншых сяброў Каардынацыйнай рады крымінальныя справы «па фактах стварэньня экстрэмісцкага фармаваньня і кіраваньня ім з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам».
«Ніякіх законных падставаў ні для аднаго з абвінавачаньняў няма, — напісаў Лаеўскі. — Мы, вядома ж, пазмагаемся. За Макса. І яшчэ за тое, каб калі-небудзь тут права пачалі рабіць з свабоды, годнасьці і справядлівасьці, а ня з чорнай гумы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У менскім сьледчым ізалятары канваіры пераблыталі Знака і Калесьнікаву ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лёгкім бывае толькі шлях у рабства». Віктар Бабарыка даў інтэрвію з-за кратаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш як 200 партрэтаў палітвязьняў