Навукоўцы амэрыканскіх Цэнтраў кантролю і прафіляктыкі захворваньняў (CDC) параўналі эфэктыўнасьць дзьвюх і адной маскі для засьцярогі ад каранавірусу. Пра вынікі інфармуе «Голас Амэрыкі».
Шчыльнае прыляганьне маскі да твару і выкарыстаньне дзьвюх масак замест адной значна зьніжае імавернасьць кантакту чалавека з каранавірусам, сьведчаць вынікі лябараторных экспэрымэнтаў.
Фэдэральныя Цэнтры кантролю і прафіляктыкі захворваньняў у студзені правялі экспэрымэнты з маскамі.
Вынікі аднаго экспэрымэнту паказалі, што мэдычная маска блякуе 42 % часьцінак ад сымуляванага кашлю, а тканевая маска — 44,3 %.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мыйце маску штодня. Парады карыстальнікуКалі ж іх выкарыстоўваць іх разам, то такая камбінацыя затрымлівае 92,5% часьцінак макроты ад кашлю.
У іншым экспэрымэнце дасьледчыкі спрабавалі сымуляваць распаўсюджваньне каранавірусу падчас дыханьня, калі адзін або два чалавека насілі маскі належным чынам.
У першым сцэнары, калі толькі адна крыніца аэразоляў насіла маску, аказалася, што ўзьдзеяньне каранавірусу зьменшылася на 82,2% пры падвоенай хірургічнай масцы, і на 62,9% пры шчыльна падагнанай і завязанай адной масцы.