Тэкст ліста прэзыдэнта асацыяцыі Рахмана Янсукава на імя сьпікераў Дзяржаўнай Думы і Савету Фэдэрацыі Вячаслава Валодзіна і Валянціны Мацьвіенкі апублікаваў сайт агенцтва «РИА Новости».
У ім сказана, што ўнясеньне зьменаў у заканадаўства дазволіць пазьбегнуць паўтарэньня сытуацыі, якая склалася ў Беларусі.
«Як вынік — масавыя пратэсты ў Беларусі, якія працягваліся ўсё лета, восень і не сьціхаюць да гэтага часу, хоць і ў мінімальных маштабах. Як вядома, пажар лягчэй прадухіліць, чым патушыць. Прадухіленьне магчымага ўдзелу ў выбарах у Дзяржаўную думу Юліі Навальнай, жонкі замежнага агента Аляксея Навальнага, дазволіць прадухіліць беларускі сцэнар і зробіць станоўчы ўплыў на захаваньне стабільнасьці палітычнай сыстэмы нашай краіны», — заявілі ў асацыяцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Савет Фэдэрацыі Расеі дазволіў прызнаваць замежнымі агентамі фізычных асобаўЯнсукоў «актуальнасьць» гэтай прапановы тлумачыць «высокай актыўнасьцю празаходніх грамадзкіх дзеячоў, якія фінансуюцца з-за мяжы, з мэтай ажыцьцяўленьня гвалтоўнай зьмены ўлады».
«Відавочна, што спробы “разгайдаць лодку“, якія вырасьлі пасьля “трыюмфальнага” вяртаньня Аляксея Навальнага ў Расею, ня спыняцца ажно да выбараў у Дзяржаўную думу 19 верасьня 2021 году і, магчыма, будуць працягвацца пасьля іх завяршэньня», — лічыць ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Расеі прызналі замежнымі агентамі першых 5 чалавек ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суд у Маскве аштрафаваў Радыё Свабода, абвінаваціўшы ў парушэньні закону аб замежных агентах