У абвінаваўчым дакумэнце гаворыцца пра тое, што Дональд Трамп вінаваты ў падбухторваньні да паўстаньня, у выніку якога 6 студзеня натоўп мітынгоўцаў уварвалася ў памяшканьне Кангрэсу і паспрабаваў сарваць працэс зацьвярджэньня абедзьвюма палатамі Кангрэсу вынікаў прэзыдэнцкіх выбараў, на якіх перамог Джо Байдэн.
Прадстаўнікі Палаты прадстаўнікоў, якая ўжо зацьвердзіла імпічмэнт Дональда Трампа, настойваюць на тым, што, паклікаўшы падчас мітынгу сваіх прыхільнікаў накіравацца да Кангрэсу і «вярнуць краіну ў свае рукі», Дональд Трамп парушыў прэзыдэнцкую прысягу і паспрабаваў падарваць дэмакратычную сыстэму.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп разышоўся з адвакатамі перад слуханьнямі ў Сэнаце імпічмэнтуАдвакаты Дональда Трампа сьцьвярджаюць, што былы прэзыдэнт не спрабаваў сарваць працэс зацьвярджэньня вынікаў выбараў, што яго заявы на мітынгу пра фальсыфікацыю вынікаў выбараў абароненыя канстытуцыйным правам на свабоду слова.
Галоўны аргумэнт абароны Трампа палягае на тым, што спроба абвясьціць імпічмэнт (гэта значыць адхіліць ад улады прэзыдэнта) неканстытуцыйная адносна асобы, якая ўжо не зьяўляецца прэзыдэнтам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Рэспубліканцы ў Сэнаце ЗША выступілі супраць імпічмэнту ТрампуПалата прадстаўнікоў абвясьціла імпічмэнт Дональда Трампа 13 студзеня, але фінальнае рашэньне аб адхіленьні прэзыдэнта ад улады прымаецца верхняй палатай Кангрэсу пасьля правядзеньня суду ў Сэнаце. За імпічмэнт павінныя прагаласаваць дзьве траціны сэнатараў, што малаімаверна, паколькі шмат сэнатараў-рэспубліканцаў публічна абвясьцілі, што суд над былым прэзыдэнтам супярэчыць Канстытуцыі краіны.