Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Рэспубліканцы ў Сэнаце ЗША выступілі супраць імпічмэнту Трампу


Чальцы Палаты прадстаўнікоў дастаўляюць рэзалюцыю пра другі імпічмэнт Дональда Трампа ў Сэнат
Чальцы Палаты прадстаўнікоў дастаўляюць рэзалюцыю пра другі імпічмэнт Дональда Трампа ў Сэнат

45 сэнатараў-рэспубліканцаў выступілі супраць адхіленьня ад улады былога прэзыдэнта. Расклад галасоў сьведчыць, што шанцы асуджэньня Трампа зьведзеныя да мінімуму, адзначае «Голас Амэрыкі».

У Сэнаце 100 чальцоў, па два ад кожнага штату. Для таго, каб канчатковае рашэньне аб імпічмэнце было прынятае, за яго мусяць выказацца дзьве траціны складу Сэнату, г. зн. больш за 66 сэнатараў.

Былога прэзыдэнта ЗША абвінавачваюць у падбухторваньні да мяцяжу пасьля мітынгу яго прыхільнікаў у Вашынгтоне 6 студзеня. Пасьля мерапрыемства натоўп штурмам узяў будынак Капітолія, загінулі пяць чалавек.

Пярэчаньне сэнатара-рэспубліканца Рэндзі Пола, які заявіў пра тое, што ідэя пра імпічмэнт былога прэзыдэнта зьяўляецца неканстытуцыйным, было адхіленае. Гэта азначае, што судовы працэс у Сэнаце наконт імпічмэнту Трампа, першы ў гісторыі ЗША працэс супраць прэзыдэнта, які ўжо сышоў з пасады, пачнецца, як і было заплянавана, у пачатку лютага.

Амэрыканскія СМІ паведамілі, што для прадстаўленьня сваіх інтарэсаў у Сэнаце Трамп наняў вядомага адваката-рэспубліканца — Бутча Баўэрса. Крыніцы выданьня Politico мяркуюць, што Трамп яшчэ раз заявіць пра фальсыфікацыі на мінулых выбарах і скрадзенай у яго перамозе.

Палата прадстаўнікоў Кангрэсу ЗША афіцыйна прадставіла Сэнату абвінаваўчае заключэньне ў дачыненьні Дональда Трампа 25 студзеня. У выпадку прызнаньня вінаватым экс-кіраўнік Белага дому пазбавіцца разнастайных прывілеяў і ільготаў, якія даюцца былым прэзыдэнтам, і страціць права выстаўляць сваю кандыдатуру на будучых выбарах кіраўніка Злучаных Штатаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG