Ініцыятыва By_pol апублікавала зьвесткі аб узнагароджаньні сямі супрацоўнікаў ДАІ, якія ўдзельнічалі ў задушэньні пратэстаў у Беларусі.
Яны ўдзельнічалі ў разгонах і забясьпечвалі бесьперашкодны праезд аўтазакаў да месцаў маніфэстацый.
У абгрунтаваньні для ўзнагароджаньня паведамляецца, што гэтыя міліцыянты сваімі дзеяньнямі «павысілі аўтарытэт органаў унутраных спраў у беларускім грамадзтве» і заслужылі мэдаль «За адзнаку ў ахове грамадзкага парадку», паведаміла ініцыятыва.
Сярод іх:
- Начальнік упраўленьня ДАІ галоўнага ўпраўленьня Менгарвыканкаму Сяргей Б.;
- Намесьнік начальніка ДАІ ГУУС Менгарвыканкаму падпалкоўнік Іван Ш.;
- Інспэктар ДПС ДАІ Маскоўскага РУУС маёр Уладзімер Ю.;
- Старшы інспэктар ДПС галоўнага ўпраўленьня МУС Ігар Ш.;
- Старшы інспэктар ДАІ Менгарвыканкаму Сяргей С.;
- Камандзір спэцпадразьдзяленьня ДАІ Менгарвыканкаму Юры К.;
- Намесьнік камандзіра спэцпадразьдзяленьня ДАІ Менгарвыканкаму Павал З.
Яны атрымалі ўзнагароды за «затрыманьні каардынатараў пратэставага руху», «падрыхтоўку да разгляду 253 адміністрацыйных справаў», «асабістае забясьпячэньне бесьперашкоднага праезду і суправаджэньне аўтамабіляў падразьдзяленьняў „Альфа“ і „Алмаз“».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Два гады калёніі за тое, што ўпаў на нагу супрацоўніку ДАІ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BYPOL: Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў зь менскага АМАПу сышла чвэрць супрацоўнікаў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: BY_Pol: пасьля прэзыдэнцкіх выбараў з органаў унутраных спраў звольніліся 1074 чалавекі