Распараджэньне падпісаў прэм’ер-міністар Расеі Міхаіл Мішусьцін. Мяркуецца, што пагадненьне будзе дзейнічаць да канца сьнежня 2023 году, піша «Інтэрфакс».
Пра гэта таксама заявіў прэм'ер беларускага ўраду Раман Галоўчанка 26 студзеня ў Маскве па выніках перамоваў у расейскім урадзе.
Аб’ём перавалкі можа складаць ад 2 да 3,5 млн тон у год. Чакаецца, што за тры гады можа быць перавалена каля 9,8 млн тонаў. Нафтапрадукты вытворчасьці беларускіх НПЗ будуць перавозіць у парты Расеі па чыгунцы.
Ідэю транспартаваньня нафтапрадуктаў праз даступныя расейскія парты раней выказаў Аляксандар Лукашэнка. Гэта была ягоная рэакцыя на санкцыі балтыйскіх дзяржаваў. Асноўны аб’ём транспартаваных марскім шляхам беларускіх грузаў перавальваўся Клайпэдзкім портам у Літве.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь спыніла дамову на рэгулярныя перавозкі нафтапрадуктаў ў порт Клайпэды. Гэтым Літве пагражаў ЛукашэнкаКанцэрн «Белнафтахім» адзначаў, што пачаў актыўныя перамовы з расейскімі кампаніямі аб перанакіраваньні перавалкі беларускіх нафтапрадуктаў з прыбалтыйскіх партоў у парты Расеі, прычым у аб’ёме да 6 млн тон за год, што складае амаль увесь марскі экспарт нафтапрадуктаў Беларусі. Тады ж Аляксандр Новак у статусе кіраўніка Міністэрства энэргетыкі тлумачыў, што ў паўночна-заходнім клястары Расея можа прадаставіць беларускаму боку парты Прыморск, Санкт-Пецярбург і Вусьць-Луга.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністарка эканомікі Літвы: Часовыя эканамічныя цяжкасьці праз санкцыі ў дачыненьні да беларускага рэжыму апраўданыя ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар прамысловасьці Беларусі расказаў, як дзейнічаюць эўрапейскія санкцыі