Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністарка эканомікі Літвы: Часовыя эканамічныя цяжкасьці праз санкцыі ў дачыненьні да беларускага рэжыму апраўданыя


Ланцуг салідарнасьці з Беларусьсю, Вільня, 23 жніўня 2020
Ланцуг салідарнасьці з Беларусьсю, Вільня, 23 жніўня 2020

Часовыя эканамічныя цяжкасьці Літвы, зьвязаныя з санкцыямі ў дачыненьні да беларускага рэжыму, апраўданыя, паколькі правы чалавека зьяўляюцца асноватворнай каштоўнасьцю, заявіла літоўская міністарка эканомікі Аўшрыне Арманайтэ.

«Маё меркаваньне — часовыя эканамічныя цяжкасьці апраўданыя, калі абараняеш правы чалавека, свабоды і агульныя асноватворныя вечныя каштоўнасьці», — цытуе партал Delfi словы міністаркі зь інтэрвію BNS.

«Любыя санкцыі адносна Беларусі, Расеі альбо Ірану, любой краіны ў сьвеце, маюць эканамічныя наступствы. Але яны ўводзяцца нездарма — для таго, каб мы абаранілі правы чалавека», — сказала яна.

Па словах міністаркі, у дзеяньняў беларускага рэжыму павінныя быць наступствы, таму Літва падтрымлівае пакет санкцый Эўразьвязу ў дачыненьні да ўладаў Беларусі.

Раней Аляксандар Лукашэнка заяўляў, што Менск будзе прымаць меры ў адказ на санкцыі з боку краінаў Балтыі.

У сьнежні даччынае прадпрыемства Беларускай нафтавай кампаніі BNK (UK) Limited паведаміла аб часовым прыпыненьні экспарту нафтапрадуктаў праз літоўскі порт Клайпеду.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG