Па словах Пятра Пархомчыка, гэта прадпрыемствы зь Фінляндыі і Нямеччыны, якія не прывозяць камплектуючыя своечасова. Але задачай міністэрства Пархомчык бачыць выкарыстаньне іншых мэханізмаў, у прыватнасьці імпартазамяшчэньне зь лякалізацыяй кампанэнтаў, піша БелТА.
Сам Лукашэнка назваў санкцыі Эўразьвязу ў дачыненьні беларускіх прамысловых прадпрыемстваў бандыцкімі і даручыў на ўзроўні ўраду зрабіць сымэтрычны адказ.
У сьнежні ў новы санкцыйны пакет ЭЗ уключылі 29 фізычных і 7 юрыдычных асобаў. Пад санкцыі трапілі падпалі ў тым ліку «Белтэхэкспарт», Менскі завод колавых цягачоў, Dana holdings і «Сінэзіс». Акрамя таго, у пералік увайшлі таксама галоўнае гаспадарчае ўпраўленьне Кіраўніцтва справамі прэзыдэнта, «АГАТ-электрамэханічны завод», «140-ы рамонтны завод».
У Эўразьвязе прыступілі да фармаваньня чацьвёртага санкцыйнага пакету, але яго абмеркаваньня яшчэ не было.