Судзьдзёй у працэсе выступае Тацяна Пірожнікава, паведамляе Праваабарончы цэнтар «Вясна».
37-гадовы Дзьмітры Кулакоўскі ўзначальваў аддзяленьне вышуковай працы ў аддзеле крымінальнага вышуку Заводзкага РУУС Менску. Летась 18 жніўня прыняў рашэньне аб звальненьні. Падсудны заявіў, што крымінальная справа супраць яго сфабрыкаваная, і сваёй віны не прызнаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На афіцэра міліцыі зь Менску, які звольніўся пасьля выбараў на знак пратэсту і заяўляў пра катаваньні, завялі крымінальную справу«Пасьля жнівеньскіх падзеяў я прыняў рашэньне, што працаваць не змагу, — растлумачыў ён суду. — Я выклаў свой загад аб звальненьні ў інтэрнэт (разам з фота службовай формы побач са сьмецьцевым кантэйнэрам). Думаю, супрацоўнікі ГУУБ вырашылі мяне правучыць і паказаць іншым, што ня варта звальняцца. На Акрэсьціна патрабавалі падпісаць прызнаньне, я адмовіўся. Таму ўтрымліваўся ў нечалавечых умовах, сядзеў у карцары 25 сутак бязь лекаў пры цукровым дыябэце».
Раней Дзьмітры Кулакоўскі адбыў два адміністрацыйныя арышты, пачынаючы ад 7 кастрычніка: стандартныя 15 сутак і яшчэ 12 за супраціў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналіст і былы міліцыянт. У Беларусі яшчэ два палітычныя вязьніЗгодна з абвінавачваньнем, Кулакоўскі з намерам публічна абразіць прадстаўніка ўлады 6 кастрычніка ў тэлеграм-канале «Каратели Беларуси» з мэтай «прычыненьня шкоды аўтарытэту дзяржаўнай улады» разьмясьціў паведамленьне, якое ўтрымлівае фота старшага опэрупаўнаважанага УУС Смоляра, кантактныя нумары, а таксама публічна абразіў яго.
Сам пацярпелы на судовае пасяджэньне не зьявіўся з прычыны «захаваньня правілаў самаізаляцыі». У заяве папрасіў разглядаць справу безь яго, удакладніўшы, што паказаньні, дадзеныя падчас сьледзтва, падтрымлівае ў поўным аб’ёме.
Смоляр просіць спагнаць з Кулакоўскага кампэнсацыю шкоды «за маральныя пакуты і парушаную дзелавую рэпутацыю» ў суме 1000 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы начальнік ДАІ Менскай вобласьці заявіў пра катаваньні ў турме на АкрэсьцінаІншы сьведка, супрацоўнік міліцыі Гвозьдзь, таксама даслаў ліст з просьбай разглядаць справу безь яго, бо ён на самаізаляцыі.
Акрамя таго, паступіла пісьмовае хадайніцтва ад сьведкі Каліноўскага. Ён просіць для сябе «захады бясьпекі» ў выглядзе невыдаваньня асабістых зьвестак (зьмяніць прозьвішча і імя) і вызваліць ад яўкі на судовае пасяджэньне.
Судзьдзя просьбы задаволіла, нягледзячы на пратэст абароны Кулакоўскага.