Трамп зьбіраецца стварыць новую партыю

Дональд Трамп

Пра гэта паведаміла, са спасылкай на свае крыніцы, газэта The Wall Street Journal.

Паводле выданьня ў апошнія дні Дональд Трамп размаўляў з паплечнікамі аб фармаваньні новай палітычнай партыі, каб аказваць уплыў на амэрыканскую палітыку пасьля сыходу зь Белага дома.

Ён, піша газэта, хацеў бы назваць новую палітычную арганізацыю Патрыятычнай партыяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лідэр рэспубліканскай большасьці ў Сэнаце: беспарадкі ў Капітоліі справакаваў Трамп

У апошнія дні абвастрыліся адносіны Трампа з многімі лідэрамі Рэспубліканскай партыі. Лідэр рэспубліканскай большасьці ў Сэнаце Мітч Макконэл учора заявіў, што Трамп справакаваў забурэньні ў Капітоліі 6 студзеня.

Аднак апытаньні грамадзкай думкі паказваюць, што Трамп захоўвае папулярнасьць сярод значнай часткі шараговых прыхільнікаў Рэспубліканскай партыі.

Белы дом адмовіў ад камэнтароў наконт плянаў стварэньня новай партыі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дональд Трамп памілаваў свайго былога дарадцу Стыва Бэнана