У «чорны сьпіс» трапілі кіраўнікі буйных дзяржаўных кампаній, высокапастаўленыя супрацоўнікі кампартыі Кітаю і ВМФ КНР, а таксама цэлы шэраг прыватных кампаній, зьвязаных з кітайскім вайсковым сэктарам, інфармуе «Голас Амэрыкі».
Адміністрацыя Дональда Трампа ў чацьвер ўвяла чарговыя санкцыі супраць Кітаю, унёсшы ў чорны сьпіс цэлы шэраг кітайскіх высокапастаўленых чыноўнікаў і шэраг кампаній за меркаваныя правапарушэньні, учыненыя ў раёне Паўднёва-Кітайскага мора. Некалькі буйных кітайскіх кампаній былі ўнесены ў сьпіс забароненых для інвэставаньня аб’ектаў.
Новыя санкцыі яшчэ больш павялічаць напружанасьць у адносінах паміж ЗША і Кітаем, стратэгічным супернікам Вашынгтону ў Азіі, за некалькі дзён да ўступленьня на пасаду абранага прэзыдэнта Джо Байдэна. Каманда Байдэна пакуль не адказала на просьбу Reuters пракамэнтаваць новыя санкцыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай увёў санкцыі супраць ЗША — праз падтрымку пратэстаў у Ганконгу
Санкцыі закрануць кіраўнікоў дзяржаўных прадпрыемстваў, высокапастаўленых супрацоўнікаў Камуністычнай партыі Кітаю і кітайскіх узброеных сіл, а таксама буйной нафтаздабыўнай кампаніі CNOOC у сувязі зь меркаваным сілавым ціскам Кітаю на іншыя дзяржавы, якія прэтэндуюць на ўчасткі тэрыторыі Паўднёва-Кітайскага мора.
Дзевяць кітайскіх кампаній былі дададзены ў сьпіс фірмаў, зьвязаных з кітайскімі вайскоўцамі. Сярод гэтых кампаній — авіябудаўнічая фірма Comac і вытворца мабільных тэлефонаў Xiaomi Corp.
На гэтыя кампаніі будзе распаўсюджвацца новая забарона на інвэстыцыі, у адпаведнасьці зь якой амэрыканскія інвэстары павінны будуць пазбавіцца ад актываў кампаній, унесеных у чорны сьпіс, не пазьней за 11 лістапада 2021 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кітай адмяніў перамовы з Пэнтагонам па пытаньнях бясьпекіАмбасада КНР у ЗША раскрытыкавала дзеяньні адміністрацыі Трампа, абвінаваціўшы Вашынгтон у «навешваньні палітычных і ідэалягічных ярлыкоў на эканамічныя і гандлёвыя пытаньні і ў выкарыстаньні дзяржаўнай улады для аказаньня ціску на замежныя кампаніі пад прыкрыцьцём абароны нацыянальнай бясьпекі».
«Злучаныя Штаты падтрымліваюць краіны Паўднёва-Ўсходняй Азіі, якія хочуць абараніць свае сувэрэнныя правы і інтарэсы ў адпаведнасьці зь міжнародным правам», — заявіў дзяржсакратар Майк Пампэо, абвяшчаючы пра новыя санкцыі.
Пампэо сказаў, што Вашынгтон уводзіць візавыя абмежаваньні для кіраўнікоў кітайскіх дзяржаўных прадпрыемстваў і службовых асоб Камуністычнай партыі Кітаю, а таксама кіраўніцтва ВМФ КНР.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп і Байдэн: якія могуць быць адрозьненьні ў зьнешняй палітыцы ЗШАПаводле Пампэо, санкцыі накіраваныя супраць тых, хто «нясе адказнасьць або датычны да буйнамаштабнай рэкультывацыі, будаўніцтва або мілітарызацыі спрэчных фарпостаў ў Паўднёва-Кітайскім моры, альбо да ўжываньня сілавых захадаў да краін Паўднёва-Усходняй Азіі з мэтай перашкодзіць іх доступу да прыродных рэсурсаў (Паўднёва-Кітайскага) мора».
У сьпіс кампаній, зьвязаных з кітайскімі вайскоўцамі, трапілі авіяцыйная кампанія Skyrizon, а таксама Advanced Micro-Fabrication Equipment Inc, Luokung Technology Corp, Пэкінскі інвэстыцыйны цэнтар разьвіцьця Zhongguancun, GOWIN Semiconductor Corp, Grand China Air Co Ltd, Global Tone Communication Technology Co Ltd і China National Aviation Holding Co Ltd.
У сераду адміністрацыя Трампа адмовілася ад плянаў ўнясеньня ў чорны сьпіс кітайскіх тэхналягічных гігантаў Alibaba, Tencent і Baidu, паведамілі чатыры чалавекі, знаёмыя з гэтым пытаньнем.