Прэзыдэнтка Эстоніі Керсьці Кальюлайд прапанавала лідэрцы апазыцыйнай правацэнтрысцкай Партыі рэформаў Каі Калас сфармаваць наступны ўрад. Пра гэта паведамляе Reuters.
Дзейны прэмʼер-міністар краіны Юры Ратас падаў у адстаўку ў сувязі са скандалам, зьвязаным з выдачай дзяржаўнага крэдыту гандляру нерухомасьцю.
Для таго, каб узначаліць урад, Калас мусіць здабыць падтрымку большасьці ў парлямэнце.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лібэралка, патрыётка і першая жанчына, якая ўзначаліць урад Эстоніі. Цікавыя факты пра Каю КаласНа выбарах у 2019 годзе Партыя рэформаў на чале з Калас набрала адносную большасьць галасоў. Аднак Юры Ратас, кіраўнік партыі «Цэнтар», які ўзначальваў урад краіны з 2016 году, займеў падтрымку яшчэ дзьвюх партыяў у парлямэнце і сфармаваў урад.
На працягу 14 дзён кандыдатка ў прэмʼеры павінна прадставіць парлямэнту сваю праграму дзеяньняў і склад ураду. Калі новы ўрад будзе зацьверджаны, прэзыдэнтка павінна на працягу 10 дзён прыняць рашэньне аб яго зацьвярджэньні.