Апрача таго, у інтэрнэце зьявілася пэтыцыя аб зьмене меры стрыманьня палітвязьнью Арцёму Сарокіну.
Тэлеграм-канал «Белыя халаты» паведаміў, што калегі Арцёма Сарокіна зь менскай лякарні хуткай дапамогі і ягоная жонка падалі хадайніцтвы аб зьмене меры стрыманьня да вынясеньня прысуду.
Лекар бальніцы хуткай мэдыцынскай дапамогі, які паведаміў, што ў крыві забітага Рамана Бандарэнкі не было алкаголю, цяпер знаходзіцца пад вартай у СІЗА.
Аўтары пэтыцыі просяць на час расьсьледаваньня справы Арцёма Сарокіна, замяніць яму меру стрыманьня ў вынiку страты небясьпекі дзеі, згодна з арт. 87 Крымінальнага кодэксу.
Яны лічаць, што небясьпека выдаваньня зьвестак пра тое, што Раман Бандарэнка на момант гібелі быў зусім цьвярозы, перабольшаная і фактычна ўжо не прывяла ні да якіх масавых гвалтоўных дзеяньняў, у тым ліку і на пахаваньні. Да таго ж Арцём раскаяўся публічна і гатовы дапамагаць сьледзтву.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьмітрыя Баскава, якога зьвязваюць з канфліктам, які прывёў да сьмерці Бандарэнкі, заўважылі ў навагоднім звароце Лукашэнкі9 лістапада Генэральная пракуратура завяла крымінальную справу на доктара лякарні хуткай мэдыцынскай дапамогі і іншай асобы паводле прыкметаў злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 178 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. Другой абвінавачанай у справе зьяўляецца журналістка Tut.by Кацярына Барысевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Суседзі Рамана Бандарэнкі стварылі анімацыйны ролік у памяць пра яго. ВІДЭАГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Абяцаньні адпусьціць былі, але нічога не адбылося». Жонка лекара Арцёма Сарокіна пра зьняволеньне мужа
Паводле Генэральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, раскрыцьцё зьвестак пра тое, што Раман Бандарэнка на момант гібелі быў зусім цьвярозы, прывяло да цяжкіх наступстваў, а менавіта — павышэньня напружаньня ў грамадзтве, стварэньня атмасфэры недаверу да дзяржаўных органаў, а таксама заахвоціла грамадзян да агрэсіі і супрацьпраўных дзеяньняў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фанаскапічная экспэртыза пацьвердзіла — галасы ў размове пра Рамана Бандарэнку сапраўды належаць Шакуту і Баскаву