Пра гэтую заяву прэсавага сакратара Рады Антона Раднянкова паведамляе БелаПАН.
Раднянкоў знаходзіцца на эміграцыі і зрабіў адпаведную заяву падчас відэастрыму ўчора.
«Дыскусіі ўнутры КР аб афіцыйнай рэгістрацыі або аб падачы дакумэнтаў на рэгістрацыю ішлі ад самага моманту стварэньня Рады. У бліжэйшы час мы паспрабуем, зьдзейсьнім чарговыя спробы зарэгістравацца. Тут пытаньне ў правільнай форме: будзе гэта грамадзкае аб’яднаньне або ўстанова. Але мы, натуральна, хочам працаваць у прававым полі», — сказаў Раднянкоў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Хаджу да яго штодня». Надзея Знак пра зьняволеньне свайго мужа Максіма ЗнакаПаводле яго словаў, жаданьне працаваць у краіне легальна ў чальцоў прэзыдыюму КР існавала заўсёды, але ўлады гэтага баяцца, менавіта таму і заводзіліся крымінальныя справы.
Генэральная пракуратура распачала крымінальныя справы «па фактах стварэньня экстрэмісцкага фармаваньня і кіраўніцтва ім, фінансаваньня яго дзейнасьці з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам». Інфармацыю пра гэта прэсавая служба Генпракуратуры распаўсюдзіла 21 сьнежня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 9 у СІЗА, 477 затрыманыя па адміністратыўных справах. Статыстыка перасьледу беларускіх журналістаў у 2020 годзеУ паведамленьні пералічваліся асобы, супраць якіх заведзеныя крымінальныя справы па гэтых абвінавачаньнях — гэта Сьвятлана Ціханоўская і чальцы прэзыдыюму Каардынацыйнай Рады Марыя Калесьнікава, Максім Знак, Павал Латушка, Вольга Кавалькова, Сяргей Дылеўскі.