Яму прысудзілі абмежаваньне волі на год і шэсьць месяцаў з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу — так званую «хімію». Таксама Берасьнеў павінен выплаціць пацярпеламу — начальніку Маладэчанскага раённага аддзелу ўнутраных спраў Вадзіму Прыгару кампэнсацыю маральнай шкоды — 4000 рублёў.
Як паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна», суд прызнаў Берасьнева вінаватым у тым, што той напісаў на сьцяне дома зьняважлівыя словы аб Прыгару.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень–сьнежань 2020. Мы — сьведкі.„Таварыш з аўтаматам зьвяртаўся да нас «бандыты»“. АБНАЎЛЯЕЦЦАПрыгара казаў у судзе, што атрымаў велізарныя маральныя пакуты ад надпісаў. На пытаньне адваката, чаму начальнік РАУС вырашыў, што надпісы тычацца яго, той адказаў, што ён адзіны чалавек з прозьвішчам Прыгара ў Маладэчне.
Абвінавачаны сказаў, што зрабіў надпісы пад уплывам імпульсу, а заяўленую ў ходзе сьледзтва шкоду ў памеры 307 рублёў ён кампэнсаваў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-кіраўнік МУС Караеў пра падзеі пасьля 9 жніўня: «Я арганізоўваў ня гвалт, а ахову грамадзкага парадку»28 сьнежня Павал Берасьнеў выступіў з апошнім словам. Ён не пагадзіўся з абвінавачаньнем і падкрэсьліў несупадзеньні ў паказаньнях сьведкаў. Таксама ён адзначыў, што першыя паказаньні ў РАУС даваў у кайданках, у той час, калі ягоны твар быў заліты газам, — прымяненьне такіх сродкаў, калі затрыманы не супраціўляецца, зьяўляецца катаваньнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Экс-памочнік дзяржсакратара ЗША: Мужнасьць беларусаў захапляеВырак вынесла судзьдзя Вікторыя Палішчук. Дзяржаўным абвінаваўцам выступіла Алена Балоціна. Інтарэсы падсуднага Берасьнева бараніў адвакат Алег Пятроў.
УП «Пані» вылучыла да Берасьнева прэтэнзіі за шкоду маёмасьці ў памеры 5700 рублёў. Прычым прадстаўніца кампаніі Ірына Како заявіла, што лічыць Берасьнева вінаватым ва ўсіх надпісах на сьцяне іх будынка, якія зьяўляліся цягам месяца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жыхара Гомля з анкалёгіяй пакаралі годам турмы за абразу ЛукашэнкіДа Берасьнева, па яго паказаньнях, прымянілі сьлезацечны газ, а першыя паказаньні ён даваў у кайданках. Хаця пры затрыманьні не супраціўляўся. Усё гэта можна лічыць катаваньнямі згодна зь міжнароднымі пактамі. Пры затрыманьні міліцыянты Захар Закамскі і Іван Якаўлеў былі ня ў форменнай, а ў цывільнай вопратцы. Экспэрт-лінгвіст Аляксей Чарняцоў на судзе прызнаў, што ў экспэртызе слова «ЧМО» прызналі нецэнзурным толькі праз тэхнічную памылку.
Берасьнеў падкрэсьліў, што адрасат зробленага ім надпісу не ўстаноўлены, ён зьбіраўся зрабіць здымак надпісу, а потым зафарбаваць яго, не зьбіраўся нікога абражаць і раскайваецца ва ўчынку, гэта пацьвярджаецца тым, што ён сплаціў пазначаную ў абвінаваўчым заключэньні суму шкоды.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Аднаго зь лідэраў магілёўскіх пратэстаў адправілі на «хімію» за абразу судзьдзяў ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Лёха, нам сказалі, ты мянта заваліў». Чэмпіён сьвету расказаў, чаму зьехаў зь Беларусі