Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхара Гомля з анкалёгіяй пакаралі годам турмы за абразу Лукашэнкі


Аляксей Раманаў, архіўнае фота
Аляксей Раманаў, архіўнае фота

Суд Хойніцкага раёну 16 сьнежня прысудзіў 1 год у калёніі агульнага рэжыму інваліду 2-й групы ў сувязі з анкалягічным захворваньнем Аляксею Раманаву за «абразу прэзыдэнта» (артыкул 368 Крымінальнага кодэксу).

Вёў працэс судзьдзя Андрэй Кардаш.

Прысуд яшчэ не набыў сілу і можа быць абскарджаны. Аляксея Раманава ўзялі пад варту ў залі суду.

Ён актыўна ўдзельнічаў у агітацыйных пікетах штабу Сьвятланы Ціханоўскай як валянтэр. На пікеце ў Хойніках 28 ліпеня мужчына нэгатыўна выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку. Супраць Раманава распачалі крымінальную справу.

У крымінальнай справе зазначана, што Аляксей Раманаў, «маючы намер публічна абразіць прэзыдэнта, наўмысна прамовіў словы і фразы ў непрыстойнай форме, якія, згодна з экспэртызай, зьмяшчаюць нэгатыўную ацэнку прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі».

Аляксей прызнаў сябе вінаватым у тым, што абразіў чалавека Лукашэнку, але не прэзыдэнта.

«Прэзыдэнта я не абражаў. Бо я не лічу Лукашэнку прэзыдэнтам, ён нелегітымны», — патлумачыў Свабодзе актывіст.

Паседжаньне на патрабаваньне пракурора Андрэя Судома праходзіла ў закрытым рэжыме. Пракурор запатрабаваў пакараць Аляксея калёніяй на адзін год. Адвакатка Рагнеда Тагай выказалася, што яе падабароннага варта пакараць штрафам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG