У сувязі з каранавірусам пажадаў найперш усім беларусам здароўя.
«Астатняе ўсё вы самі ведаеце — ШТО глябальна павінна зьмяніцца. Трываць, чакаць пераменаў. Але на палітычныя тэмы мы ня будзем размаўляць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тэатар у прастоі. У гэтым сэзоне спэктакляў ня будзе». Што адбываецца ў КупалаўскімГод Пацука скончыўся, наступае год Быка. Жадаю ўсім людзям у наступным годзе, каб Бык дапамог краіне. 2020 — год Пацука, гэта быў дрэнны год для ўсіх: тут і „карона“, і палітычныя падзеі. Спадзяюся, што Бык прынясе краіне штосьці новае, таму што ён упарты», — разважае мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатру Мікалай Пінігін.
На пытаньне, ці спадзяецца галоўны рэжысэр на вяртаньне большай часткі трупы ў родныя сьцены тэатру, Мікалай Пінігін не адказаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акторы ў счэпцы, лямпачка ў крыві. Як прайшла адкрытая рэпэтыцыя «Тутэйшых»«У мяне ніякіх прагнозаў няма. Ня ведаю, калі Купалаўскі тэатар вернецца. Напэўна, калі зьменіцца ўся палітычная сытуацыя ў краіне, тады і вернемся. Са мной ніхто ня вёў ніякіх перамоў — ні новы міністар, ніхто. Думаю, з намі і ня будуць весьці ніякіх перамоваў», — падзяліўся Мікалай Пінігін.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Станіслаў Шушкевіч: «Зычу Беларусі разумных кіраўнікоў» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажаданьне Беларусі ад Маргарыты Ляўчук: «2021 год будзе годам перамогі» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пажаданьне Беларусі ад лекара Андрэя Вітушкі: «Спакою і радасьці — гэта галоўнае, што ёсьць у жыцьці»