Пра гэта паведаміў партал Беларускай праваслаўнай царквы (БПЦ).
«Архіпастыр знаходзіцца пад наглядам высокакваліфікаваных лекараў і дасьведчанага мэдпэрсаналу, — адзначаецца ў афіцыйнай заяве. — Стан яго здароўя ацэньваецца мэдыкамі як здавальняючы».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мітрапаліт Філарэт захварэў на каранавірус. Царкоўныя ўлады просяць аб малітвахМітрапаліт Веньямін заклікаў сьвятароў, законьнікаў і сьвецкіх «узмацніць малітвы аб мітрапаліце Філярэце, просячы найхутчэйшага і поўнага яго выздараўленьня».
«Прадстаяцель беларускай царквы таксама просіць усіх быць уважлівымі да ўласнага здароўя і праяўляць клопат пра навакольных, выконваючы прафіляктычныя захады, рэкамэндаваныя Міністэрствам аховы здароўя», — падкрэсьлілі ў БПЦ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Паставілі сапраўднага лукашыста», — айцец Шрамко пра новага кіраўніка БПЦАдхілены ад службы праваслаўны сьвятар Аляксандар Шрамко раней выказаў сумнеў, што ахоўныя захады выконваюць самі сьвятары. На яго думку, мітрапаліт Філарэт мог заразіцца падчас адзначэньня нядаўняга 85-годзьдзя.
«Кідаецца ў вочы знарочыста падрабязнае выкладаньне датаў інфікаваньня, дыягнаставаньня і шпіталізацыі. Усё гэта, пэўна, выклікана чуткамі, што Філарэт быў заражаны падчас сьвяткаваньня яго імянінаў. На здымках з афіцыйнага сайту БПЦ відаць, што духавенства было бяз сродкаў проціэпідэмічнай абароны», — зьвяртае ўвагу Аляксандар Шрамко.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Усе праваслаўныя герархі ў СССР мусілі супрацоўнічаць з КДБ, — мітрапаліт КіеваМітрапаліт Філарэт (Кірыл Вахрамееў) нарадзіўся 21 сакавіка 1935 года ў Маскве. Скончыў Маскоўскую духоўную сэмінарыю і духоўную акадэмію са ступеньню кандыдата багаслоўя. У 1959-м пастрыжаны ў манаства.
У 1978 годзе прызначаны мітрапалітам Менскім і Беларускім, а таксама патрыяршым экзархам Заходняй Эўропы, у 1992-м — мітрапалітам Менскім і Слуцкім, патрыяршым экзархам усяе Беларусі. У 2006 годзе атрымаў з рук Аляксандра Лукашэнкі званьне Героя Беларусі.
25 сьнежня 2013 году Сынод Расейскай праваслаўнай царквы задаволіў прашэньне мітрапаліта Філарэта аб выхадзе на пэнсію ў сувязі з дасягненьнем 75-гадовага ўзросту. Яго прызначылі ганаровым патрыяршым экзархам усяе Беларусі, захаваўшы месца на набажэнствах і ў афіцыйных цырымоніях.