Ён, як сьцьвярджае расейскі апазыцыйны палітык Аляксей Навальны, быў адным з удзельнікаў апэрацыі па яго атручваньні.
Собаль вяла прамую трансьляцыю ў Твітэры і зьняла сваё затрыманьне. Яна працягвала трансьляцыю з аўтазаку:
Затрыманьне здымалі таксама журналісты, якія прыбылі на месца і, як і Собаль, спрабавалі паразмаўляць з Кудраўцавым.
Паліцэйскія пры затрыманьні сказалі супрацоўніцы ФБК, што на яе паступіла заява ад аднаго з жыхароў. Названы адрас супадае зь меркаваным адрасам Кудраўцава.
Любоў Собаль прыехала да дому, дзе, як мяркуецца, жыве супрацоўнік ФСБ, зь якім у мінулы панядзелак нібыта размаўляў Навальны. Апазыцыйны палітык апублікаваў запіс размовы. У ёй супрацоўнік ФСБ фактычна прызнаўся ў тым, што на Навальнага быў учынены замах, і расказаў падрабязнасьці. Навальны прадставіўся суразмоўцу памочнікам сакратара Рады бясьпекі РФ Мікалая Патрушава.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Чалавек, які спрабаваў мяне забіць, прызнаўся». Навальны апублікаваў АЎДЫЁУ размове з Аляксеем Навальным чалавек, ідэнтыфікаваны ім як супрацоўнік ФСБ Канстанцін Кудраўцаў, растлумачыў, што палітык памёр бы, калі б не апэратыўная пасадка ў Омску і ня ўведзены яму лекарамі хуткай дапамогі атрапін: «Калі б там крыху даўжэй, то, магчыма, усё скончылася б па-іншаму. Вось бачыце, зьбег абставінаў. Гэта такі вось дрэнны фактар у нашай працы». Суразмоўца Навальнага таксама расказаў, што атрутнае рэчыва было нанесенае на споднюю бялізну Навальнага.
Сам Кудраўцаў ня быў у Томску, калі там 20 жніўня атруцілі Навальнага. Але раней ён удзельнічаў у сачэньні за ім, а таксама лётаў у Омск ужо пасьля таго, як Навальнага адправілі на лячэньне ў Бэрлін.
Раней The Insider і Bellingcat пісалі, што Кудраўцаў — спэцыяліст у галіне хімічнай абароны — спэцыяльна лётаў у Омск, бо ведаў, як ліквідаваць сьляды атруты.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Наўмыснае атручваньне»: новыя матэрыялы ФБР праліваюць сьвятло на раптоўную хваробу крытыка КрамляЯк паведаміла выданьне «Медуза», у Маскву каля будынку ФСБ пачаліся адзіночныя пікеты ў сувязі з магчымай датычнасьцю супрацоўнікаў спэцслужбы да атручваньня Навальнага.