Паводле сумарнага падліку галасоў дзесяцёх экспэртаў найлепшымі кнігамі 2019 году сталі:
у паэзіі — «VOLUMEN.2» Міхала Бараноўскага;
у прозе — «Апошняя кніга пана А.» Альгерда Бахарэвіча;
у нон-фікшн — «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі» Сяргея Абламейкі.
Шчыра віншуем шаноўных аўтараў і коратка распавядаем, як вызначаліся найлепшыя кнігі-2020.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Адвечным шляхам. Ад Абдзіраловіча да АбламейкіПрыватныя рэйтынгі
Мы папрасілі дзесяць асобаў, якія любяць і выдаюць беларускую літаратуру, сочаць за яе навінкамі і не хаваюць сваіх асабістых ўражаньняў ад прачытаных тэкстаў, скласьці сьпісы прыватных прыярытэтаў. Што праўда, прасіць давялося значна больш людзей, бо амаль кожны другі адмаўляўся, тлумачачы свае ўнутраныя і вонкавыя прычыны.
«Дзякуй вялікі за давер быць уключаным у шэраг кніжных экспэртаў Радыё Свабода… Але ад пэўнага часу ў мяне зьмянілася стаўленьне да такога роду літаратурных рэйтынгаў… У большасьці выпадкаў яны носяць чыста суб’ектыўны характар і не даюць аб’ектыўнай карціны сучаснага літаратурнага жыцьця».
«…рэйтынгі ў мастацкай літаратуры — рэч абсурдная. Усё адно што вызначаць лепшага бегуна, не беручы пад увагу розныя віды спорту — маратон гэта, спрынт ці гонкі з перашкодамі. Асабліва датычна прозы».
«Дзякуй вам за прапанову, але я ня буду прымаць удзел. У гэтым годзе я пераважна чытаў беларускую клясыку».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Альгерд Бахарэвіч пра новую кнігу: «Калі хочаш быць рэалістам — мусіш пісаць фантастыку»«Сёлета я фактычна нічога з сучаснай літаратуры не мог чытаць фізычна».
«Даруйце мне, але гэты год я праміну… Нічога не чытаецца, не сочыцца. Усё кніжнае пралятае міма. Жывецца жывое.»
Тым ня менш дзесяць зацятых бібліяфілаў адгукнуліся на нашу просьбу. Кожны з іх мусіў назваць па пяць сёлетніх кніг паэзіі, прозы і ня выдуманай літаратуры. І вось якія прыватныя рэйтынгі мы ад іх атрымалі.
Алесь Аркуш, паэт, заснавальнік выдавецкай суполкі «Полацкае ляда»
Паэзія:
1. Міхал Бараноўскі. «VOLUMEN.2». Менск, «Медысонт».
2. Эдуард Акулін. «Плашчаніца». Менск, У.Сіўчыкаў.
3. Анатоль Вярцінскі. «Тым часам…». Менск, «Кнігазбор».
4. Юля Цімафеева. «ROT». Прага — Менск, «Vesna Vasko: A. Янушкевіч».
5. Людміла Шчэрба. «Я пакідаю сонца тут…». Менск, «Кнігазбор».
Проза:
1. Артур Клінаў. «Локісаў». Менск, І. Логвінаў.
2. Альгерд Бахарэвіч. «Апошняя кніга пана, А». Прага — Менск, «VesnaVasko:A. Янушкевіч».
3. Віктар Марціновіч. «Рэвалюцыя». Менск,«Кнігазбор».
4. Вінцэсь Мудроў. «Падшыванцы». Менск, «Кнігазбор».
5. Сяргей Балахонаў. «Бог каханьня Марс». Менск, А. Янушкевіч.
Нон-фікшн:
1. Уладзімер Арлоў. «Імёны Свабоды». Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.
2. Сяргей Абламейка. «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі». Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.
3. «Каліноўскі на Свабоде». Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.
4. Антоні Эдвард Адынец. «Успаміны пра мінулае». Менск, «Лімарыюс».
5. «Фоталетапіс з хатняга архіва Яна Скрыгана». Укладальніца Галіна Скрыган. Менск, «Кнігазбор».
Міхал Бараноўскі, паэт, загадчык літаратурнага музэя Максіма Багдановіча
Паэзія:
1. Міхась Стральцоў. «Выбраныя вершы». Менск, З. Колас.
2. Вольга Гапеева. «Словы якія са мной адбыліся». Менск, «Галіяфы.
3. Юлія Цімафеева «ROT». Прага — Менск, «Vesna Vasko: A. Янушкевіч».
4. Артур Камароўскі. «Вада пачынае жыць». Менск, «Галіяфы».
5. Алеся Башарымава. «Расамаха». Менск, «Медысонт».
Проза:
1. Андрэй Федарэнка «Жэтон на мэтро». Менск, «Мастацкая літаратура».
2. Янка Брыль. Поўны збор твораў. Том 5. Менск, «Мастацкая літаратура».
3. Уладзімер Караткевіч. «Старая казка». Менск, «Народная асьвета».
4. Альгерд Бахарэвіч. «Апошняя кніга пана А.». Прага — Менск, «Vesna Vasko:A. Янушкевіч».
5. «Аповесьць 1920–1930. Залатая калекцыя». Том 20. Менск, «Мастацкая літаратура».
Нон-фікшн:
1. «Францыск Скарына ў дакумэнтах і сьведчаньнях». Укладальнік Алесь Жлутка. Менск, «Беларуская навука».
2. Антоні Эдвард Адынец. «Успаміны пра мінулае» Менск, «Лімарыюс».
3. Рыгор Барадулін. «Дзёньнікі і запісы». Выпускі 7. Укладальніца Натальля Давыдзенка. Смаленск, «Інбелкульт».
4. «Дакумэнты і матэрыялы па гісторыі беларускай эміграцыі ў Чэхаславацкай Рэспубліцы (1918–1939)». Укладальнік Андрэй Буча. Менск, «Кнігазбор».
5. Сяргей Абламейка. «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі». Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.
Вольга Глухоўская, кнігазнаўца
Паэзія:
1. «Народны сьпеўнік». Укладальнікі Яніна Грыневіч, Сяржук Доўгушаў. Менск, «Медыял».
2. «Годныя песьні». Укладальнікі Галіна Казіміроўская, Сяржук Доўгушаў. Менск, «Медыял».
3. Дмитрий Строцев." Отец и сын». Менск, Н.Кандрусевіч.
4. Міхал Бараноўскі. «VOLUMEN.2». Менск, «Медысонт».
5. Анатоль Сыс. «Званы». Менск, «Зьвязда».
Проза:
1. Віктар Марціновіч. «Рэвалюцыя». Менск, «Кнігазбор».
2. Андрэй Федарэнка. «Жэтон на мэтро». Менск, «Мастацкая літаратура». 3.Альгерд Бахарэвіч. «Апошняя кніга пана А." . Прага — Менск, «Vesna Vasko:A. Янушкевіч».
4. Саша Филипенко. «Возвращение в Острог». Масква, «Время».
5. Уладзімер Караткевіч. «Дзікае паляваньне караля Стаха». Менск, «Беларусь».
Нон-фікшн:
1. Мікола Волкаў. «Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI — пачатку XVIII ст." Менск, «Беларуская навука».
2. Кирилл Рудый. «Непохожие. Взгляд на Китай и белорусско-китайские отношения». Менск, «Зьвязда».
3. «Гісторыя Купалаўскага тэатра. Эпоха. Горад. Людзі». Укладальніца Вольга Бабкова. Менск, «Беларусь».
4. Алесь Краўцэвіч. «Дзяржава волатаў. Альгерд і Кейстут — гаспадары Вялікага Княства Літоўскага (1345–1377.) . Менск, «Медыял».
5. Міхал Анемпадыстаў. «Простыя словы». Менск-Познань-Беласток.
Наста Грышчук, літаратурны крытык
Паэзія:
1. Міхал Бараноўскі. «VOLUMEN.2». Менск, «Медысонт».
2. Алесь Разанаў. «Маланка жне, гром малоціць». Менск, «Мастацкая літаратура».
3. Юля Цімафеева. «ROT». Прага — Менск, «Vesna Vasko: A. Янушкевіч».
4. Артур Камароўскі. «Вада пачынае жыць». Менск, «Галіяфы»
5. Віктар Шніп. «Белае, чорнае і залатое». Менск, «Мастацкая літаратура».
Проза:
1. — (не магу вылучыць нікога на «5 балаў»)
2. Вінцэсь Мудроў. «Падшыванцы». Менск, «Кнігазбор».
3. Альгерд Бахарэвіч. «Апошняя кніга пана, А». Прага — Менск, «Vesna Vasko:A. Янушкевіч». / Віктар Марціновіч. «Рэвалюцыя». Менск, «Кнігазбор».
4. Ева Вайтоўская. «Гарэзлівы пацалунак». Менск, АюЯнушкевіч.
5. Андрэй Федарэнка. «Жэтон на мэтро». Менск, «Мастацкая літаратура».
Нон-фікшн:
1. «Фоталетапіс з хатняга архіва Яна Скрыгана». Укладальніца Галіна Скрыган. Менск, «Кнігазбор».
Зьміцер Вішнёў, літаратар, дырэктар выдавецтва «Галіяфы»
Паэзія:
1. Вольга Гапеева. «Словы якія са мной адбыліся». Менск, «Галіяфы».
2. Маргарыта Аляшкевіч. «Слоўныя ловы». Менск, «Галіяфы».
3. Яна Нікіфарава. «Пяць стадый прыняцьця Яны Н.». Менск, «Галіяфы».
4. Мікола Гілевіч. «Ню». Менск, У.Сіўчыкаў.
5. Артур Камароўскі. «Вада пачынае жыць». Менск, «Галіяфы».
Проза:
1. Артур Клінаў. «Локісаў». Менск, І.Логвінаў.
2. Збых Слупоўскі. «Нарысы сучаснага краязнаўства». Менск, «Галіяфы».
3. Алесь Паплаўскі. «Гульні з нулявымі сумамі». Менск, «Галіяфы».
4. Мікола Калядны. «Касьмічныя праекцыі». Менск, «Галіяфы».
5. Андрэй Федарэнка. «Жэтон на мэтро». Менск, Мастацкая літаратура».
Нон-фікшн:
1. Сяргей Абламейка. «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі». Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.
2. Міхал Хабрас. «Месцы польскай нацыянальнай памяці ў цэнтральнай і ўсходняй Беларусі». Менск, «Галіяфы».
3. Уладзімер Арлоў. «Імёны Свабоды». Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.
4. Антоні Эдвард Адынец. «Успаміны пра мінулае». Менск, «Лімарыюс».
5. «Мікола Равенскі». Зборнік дакумэнтаў. Укладальнік Лявон Юрэвіч. Менск, «Кнігазбор».
Наста Карнацкая, літаратурная аглядальніца, супрацоўніца кнігарні «Кніжная шафа»
Паэзія:
1. Міхал Бараноўскі «VOLUMEN.2». Менск, «Медысонт».
2. Вольга Гапеева «Словы якія са мной адбыліся». Менск, «Галіяфы».
3. Юля Цімафеева. «ROT». Прага — Менск, «Vesna Vasko: A. Янушкевіч».
4. Артур Камароўскі. «Вада пачынае жыць». Менск, «Галіяфы».
Проза:
1. Альгерд Бахарэвіч. «Апошняя кніга пана А.». Прага — Менск, «Vesna Vasko: A. Янушкевіч».
2. Валеры Гапееў. «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысцік» . Электронная кніга. Менск, А.Янушкевіч.
3. Андрэй Федарэнка. «Жэтон на мэтро». Менск, «Мастацкая літаратура».
4. Ева Вайтоўская. «Гарэзьлівы пацалунак». Менск, А.Янушкевіч.
5. Сяргей Балахонаў. «Бог каханьня Марс». Менск, А.Янушкевіч.
Нон-фікшн:
1. Сяргей Абламейка. «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі». Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.
Анатоль Івашчанка, літаратар, кандыдат філялягічных навук, супрацоўнік часопіса «Дзеяслоў»
Паэзія:
1. Анатоль Вярцінскі. «Тым часам…» Менск, «Кнігазбор».
2. Міхал Бараноўскі. «VOLUMEN.2». Менск, «Медысонт».
3. Ванда Марцінш душ Рэйш. «Мора Мары». Менск, «Кнігазбор».
4. Артур Камароўскі. «Вада пачынае жыць». Менск, «Галіяфы».
5. Мікола Гілевіч. «Ню». Менск, У.Сіўчыкаў.
Проза:
1. Альгерд Бахарэвіч. «Апошняя кніга пана А.». Прага — Менск, «Vesna Vasko: A. Янушкевіч».
2. Віктар Марціновіч. «Рэвалюцыя». Менск, «Кнігазбор».
3. Павал Севярынец. «Беларусалім. Сэрца сьвятла». Днепр, Т. Середняк.
4. Марына Кайс. «Паўзмоўча». Менск, «Кнігазбор».
5. Юльяна Пятрэнка. «Харунжы. Verbera Ventorum». Менск, «Кнігазбор».
Нон-фікшн:
1. Сяргей Абламейка. «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі». Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.
2. Уладзімер Арлоў. «Імёны свабоды». Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.
3. «Каліноўскі на Свабодзе». Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.
4. «Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя: Перасьлед іншадумцаў за савецкім часам». Укладальнік Уладзімер Валодзін. «Беларуская турэмная літаратура».
5. «Мікола Равенскі». Зборнік дакумэнтаў. Укладальнік Лявон Юрэвіч. Менск, «Кнігазбор».
Аксана Спрынчан, паэтка, рэдактарка выдавецтва «Мастацкая літаратура»
Паэзія:
1. Алесь Разанаў. «Маланка жне, гром малоціць». Менск, «Мастацкая літаратура».
2. Анатоль Вярцінскі. «Тым часам…» Менск, «Кнігазбор».
3. Віктар Шніп. «Белае, чорнае і залатое». Менск, «Мастацкая літаратура».
4. Мікола Кандратаў. «На Божай далані». Менск, «Кнігазбор».
5. Мікола Гілевіч. «Ню». Менск, У. Сіўчыкаў.
Проза:
1. Вінцэсь Мудроў. «Падшыванцы». Менск, «Кнігазбор».
2. Андрэй Федарэнка. «Жэтон на мэтро». Менск, «Мастацкая літаратура».
3. Кірыл Стаселька. «Пімкі». Менск, «Галіяфы».
4. Юльяна Пятрэнка. «Харунжы. Verbera ventorum». Менск, «Кнігазбор».
5. «Ваўчыца з Чортавай Ямы: 25 апавяданьняў пра жывёл». Укладальнік Алесь Бадак. Менск, «Мастацкая літаратура».
Нон-фікшн:
1. Леанід Дранько-Майсюк. «…Усе бачылі нястачу віна». Менск, «Кнігазбор».
2. Вячаслаў Рагойша. «Дзесяць саг пра Караткевіча». Менск, «Мастацкая літаратура».
3. Яўген Сахута. «Беларускі народны архітэктурны дэкор». Менск, «Беларусь».
4. Рыгор Барадулін. «Дзёньнікі і запісы». Выпускі 7, 8. Укладальніца Натальля Давыдзенка. Смаленск, «Інбелкульт».
5. «Мікола Равенскі». Зборнік дакумэнтаў. Укладальнік Лявон Юрэвіч. Менск, «Кнігазбор».
Міхаіл Сяргеенка, кніжны аглядальнік
Паэзія:
1. Юлія Цімафеева. «ROT». Прага — Менск, «Vesna Vasko: A. Янушкевіч».
2. Таня Скарынкина. «И все побросали ножи». Масква, «АРГО-Риск».
3. Артур Камароўскі. «Вада пачынае жыць». Менск, «Галіяфы».
4. Вольга Гапеева. «Словы якія са мной адбыліся». Менск, «Галіяфы».
5. Міхал Бараноўскі. «VOLUMEN.2». Менск, «Медысонт».
Проза:
1. Альгерд Бахарэвіч. «Апошняя кніга пана А.». Прага — Менск, «Vesna Vasko:A. Янушкевіч».
2. «Вядзьмар, які рабіўся ваўком: беларускія чарадзейныя казкі» . Укладальнік Антон Францішак Брыль. Менск, А. Янушкевіч.
3. Саша Филипенко. «Возвращение в Острог». Масква, «Время».
4. Андрэй Федарэнка. «Жэтон на мэтро». Менск, «Мастацкая літаратура».
5. Сяргей Балахонаў. «Бог каханьня Марс». Менск, А. Янушкевіч.
Нон-фікшн:
1. Татьяна Щитцова, Таня Артимович, Елизавета Ковтяк, Ирина Полещук. «Без будущего. Депрессия и авторитарное общество». Менск, «Логвінаў».
2. «Гісторыя Купалаўскага тэатра. Эпоха. Горад. Людзі». Укладальніца Вольга Бабкова. Менск, «Беларусь».
3. Дзьмітрый Смалякоў. «Сацыяльна-філязофскія погляды рэлігійных палемістаў у Беларусі канца XVI — сярэдзіны XVII стагодзьдзя». Менск, «Беларуская навука».
4. Екатерина Кенигсберг, Михаил Борозна. «Современное искусство Беларуси конца XX — начала XXI века: панорама проектов и авторских поисков». Менск, «Беларусь».
5. Тацяна Катовіч. «Уновіс. Сьцьвяржальнікі новага мастацтва». Менск, «Беларусь».
Андрэй Хадановіч, паэт, перакладчык
Паэзія:
1.Алеся Башарымава. «Расамаха». Менск, «Медысонт».
2.Юля Цімафеева. «ROT». Прага — Менск, «Vesna Vasko: A. Янушкевіч».
3. Міхал Бараноўскі. «VOLUMEN.2». Менск, «Медысонт».
4. Артур Камароўскі. «Вада пачынае жыць». Менск, «Галіяфы».
5. Маргарыта Аляшкевіч. «Слоўныя ловы». Менск, «Галіяфы». / Марыя Мартысевіч. «Як пазбыцца Маматута». Менск, «koska».
Проза:
1. Альгерд Бахарэвіч. «Апошняя кніга пана А.». Прага — Менск, «Vesna Vasko: A. Янушкевіч».
2. Артур Клінаў. «Локісаў». Менск, І.Логвінаў.
3. Сяргей Балахонаў. «Бог каханьня Марс». Менск, А.Янушкевіч.
4. Андрэй Федарэнка. «Жэтон на мэтро». Менск, «Мастацкая літаратура».
5. Ева Вайтоўская. «Гарэзьлівы пацалунак». Менск, А.Янушкевіч.
Нон-фікшн:
1. Міхал Анемпадыстаў. «Простыя словы». Менск-Познань-Беласток
2. Зьміцер Лукашук, Максім Гаруноў. «Беларуская нацыянальная ідэя». Менск, «Медысонт».
3. Вячаслаў Рагойша. «Дзесяць саг пра Караткевіча». Менск, «Мастацкая літаратура».
4. Уладзімер Арлоў. «Імёны Свабоды». Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе.
5. Дзмитрий Строцев. «Строцев: туда и обратно». Менск, «Новые мехи».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Літаратура выконвае функцыю праўды». Ляўрэат Гедройця-2020 пра кнігу, яе героя і судовую сыстэму
Недапяцёркі, вольнасьпеўны год і сьціплая сіла паэта
Кніга, якая стаіць на першай пазыцыі кожнага з гэтых прыватных сьпісаў, атрымлівала 10 балаў, на другой — 9, на трэцяй — 8. І гэтак па ўбываючай. Хаця, прызнаемся, ад пачатку мы думалі лічыць па пяцібальнай сыстэме, але своечасова зразумелі, што кнігі з чацьвертых і пятых радкоў атрымаюць «двойкі» і «адзінкі». Ну якога аўтара такая адзнака пацешыць?!
Пільны чытач заўважыў, пэўна, што ня ўсе экспэрты датрымалі строгі лік да пяці. Некаторыя назвалі толькі чатыры кнігі паэтычныя кнігі, патлумачыўшы, што астатнія зусім ня леглі ім да душы. А некаторыя назвалі шэсьць паэтычных зборнікаў, молячы не абмяжоўваць іхні выбар, «бо адарвуць ад сэрца ўлюбёнцаў».
А маем і такога экспэрта, каторы крытычным поглядам адрынуў усіх прэтэндэнтаў на першае месца ў прозе. Затое на пятае выбраў дваіх.
Асобна адцемім пра кнігі ўспамінаў, навуковых нарысаў, дакумэнтальных зборнікаў. Іх многія з нашых экспэртаў асаблівай увагай не надзялілі.
І яшчэ. Упершыню ў жанры паэзіі былі названыя два зборнікі народных песьняў. І мы падумалі: а чаму не? Хіба тыя сотні невядомых аўтараў ня ёсьць паэтамі? Тым больш, што год-2020 выдаўся надзвычай вольнасьпеўным.
Ну і пра сьціпласьць. Калі мы прасілі нашага ўжо сталага ўдзельніка гэтае штогадовае апытанкі Міхала Бараноўскага зноў падаць сваю выбарку лепшага, то неяк забыліся, што сёлета паэт выдаў таксама сваю кнігу. Міхал сьціпла яе не ўключыў у свой рэйтынг, а вось астатнія ацанілі ягоны VOLUMEN.2» вельмі высока. І гэта прытым, што сам аўтар пасьля выхаду кнігі не быў заўважаны ні ў якім самапіяры, што згадзіцеся, — даволі рэдкая зьява сярод новай (ды і сярэдняй таксама) літаратурнай генэрацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьмітры Строцаў: «Як паэт я аказаўся гатовы»Агульны сьпіс
Паэзія:
1. Алеся Башарымава. «Расамаха». Менск, «Медысонт». (16)
2. Юля Цімафеева. «ROT». Прага — Менск, «Vesna Vasko: A. Янушкевіч». (50)
3. Міхал Бараноўскі. «VOLUMEN.2». Менск, «Медысонт». (60)
4. Артур Камароўскі. «Вада пачынае жыць». Менск, «Галіяфы». (49)
5. Маргарыта Аляшкевіч. «Слоўныя ловы». Менск, «Галіяфы». (15)
6. Таня Скарынкина. «И все побросали ножи». Москва, «АРГО-Риск». (9)
7. Вольга Гапеева. «Словы якія са мной адбыліся», Менск, «Галіяфы». (35)
8. Алесь Разанаў. «Маланка жне, гром малоціць». Менск, «Мастацкая літаратура». (18)
9. Анатоль Вярцінскі. «Тым часам…» Менск, «Кнігазбор». (27)
10. Віктар Шніп. «Белае, чорнае і залатое». Менск, «Мастацкая літаратура». (14)
11. Мікола Кандратаў. «На Божай далані». Менск, «Кнігазбор». (7)
12. Мікола Гілевіч. «Ню». Менск, У. Сіўчыкаў. (19)
13. Ванда Марцінш душ Рэйш. «Мора Мары». Менск, «Кнігазбор». (8)
14. Яна Нікіфарава. «Пяць стадый прыняцьця Яны Н.». Менск, «Галіяфы». (8)
15. «Народны сьпеўнік». Укладальнікі Яніна Грыневіч, Сяржук Доўгушаў. Менск, «Медыял». (10)
16. «Годныя песьні». Укладальнікі Галіна Казіміроўская, Сяржук Доўгушаў. Менск, «Медыял». (9)
17. Дмитрий Строцев." Отец и сын». Менск, Н.Кандрусевіч. (8)
18. Анатоль Сыс. «Званы». Менск, «Зьвязда». (6)
19. Міхась Стральцоў. «Выбраныя вершы». Менск, З. Колас. (10)
20. Эдуард Акулін. «Плашчаніца». Менс, У. Сіўчыкаў. (9)
21.Людміла Шчэрба. «Я пакідаю сонца тут…». Менск, «Кнігазбор». (6)
22. Марыя Мартысевіч. «Як пазбыцца Маматута». Менск, «koska». (6)
Проза:
1. Альгерд Бахарэвіч. «Апошняя кніга пана А.» Прага — Менск: Vesna Vasko — A. Янушкевіч». (72)
2. Артур Клінаў. «Локісаў». Менск, І.Логвінаў. (29)
3. Сяргей Балахонаў. «Бог каханьня Марс». Менск, А.Янушкевіч. (26)
4. Андрэй Федарэнка. «Жэтон на мэтро». Менск, «Мастацкая літаратура». (62)
5. Ева Вайтоўская. «Гарэзьлівы пацалунак». Менск, А.Янушкевіч. (20)
6. «Вядзьмар, які рабіўся ваўком: беларускія чарадзейныя казкі». Укладальнік Антон Францішак Брыль. Менск, А.Янушкевіч. (9)
7. Саша Филипенко. «Возвращение в Острог». Масква, «Время». (15)
8. Вінцэсь Мудроў. «Падшыванцы». Менск, «Кнігазбор». (26)
9. Кірыл Стаселька. «Пімкі». Менск, «Галіяфы». (8)
10. Юльяна Пятрэнка. «Харунжы. Verbera ventorum». Менск, «Кнігазбор». (13)
11.«Ваўчыца з Чортавай Ямы: 25 апавяданьняў пра жывёл». Укладальнік Алесь Бадак. Менск, «Мастацкая літаратура». (6)
12. Віктар Марціновіч. «Рэвалюцыя». Менск,«Кнігазбор». (35)
13. Павал Севярынец. «Беларусалім. Сэрца сьвятла». «Днепр, Т. Середняк». (8)
14. Марына Кайс. Паўзмоўча. Менск, «Кнігазбор». (7)
15. Валеры Гапееў. «І хай ніхто не пойдзе пакрыўджаным, або Грак і Монця Хрысьцік». Электронная кніга. Менск, А.Янушкевіч. (9)
16. Збых Слупоўскі. «Нарысы сучаснага краязнаўства». Менск, «Галіяфы». (9)
17. Алесь Паплаўскі. «Гульні з нулявымі сумамі«» Менск, «Галіяфы». (8)
18. Мікола Калядны. «Касьмічныя праекцыі». Менск, «Галіяфы». (7)
19. Уладзімер Караткевіч. «Дзікае паляваньне караля Стаха». Менск, «Беларусь». (6)
20. Янка Брыль. Поўны збор твораў. Том 5. Менск, «Мастацкая літаратура». (9)
21. Уладзімер Караткевіч. «Старая казка». Менск, «Народная асьвета». (8)
22. «Аповесьць 1920–1930. Залатая калекцыя». Том 20. Менск, «Мастацкая літаратура». (6)
Нон-фікшн:
1. Міхал Анемпадыстаў. «Простыя словы». Менск- Познань-Беласток. (16)
2. Зьміцер Лукашук, Максім Гаруноў. «Беларуская нацыянальная ідэя». Менск, «Медысонт». (9)
3. Вячаслаў Рагойша. «Дзесяць саг пра Караткевіча». Менск, «Мастацкая літаратура». (17)
4. Уладзімер Арлоў. «Імёны Свабоды». Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе. (34)
5.Дмитрий Строцев. «Строцев: туда и обратно». Менск, «Новые мехи». (6)
6. Татьяна Щитцова, Таня Артимович, Елизавета Ковтяк, Ирина Полещук. «Без будущего. Депрессия и авторитарное общество». Менск, І.Логвінаў. (10)
7. «Гісторыя Купалаўскага тэатра. Эпоха. Горад. Людзі». Укладальніца Вольга Бабкова. Менск, «Беларусь». (17)
8.Дзьмітрый Смалякоў. «Сацыяльна-філязофскія погляды рэлігійных палемістаў у Беларусі канца XVI — сярэдзіны XVII стагодзьдзя». Менск, «Беларуская навука». (8)
9. Екатерина Кенигсберг, Михаил Борозна. «Современное искусство Беларуси конца XX — начала XXI века: панорама проектов и авторских поисков». Менск, «Беларусь». (7)
10. Леанід Дранько-Майсюк. «…Усе бачылі нястачу віна». Менск, «Кнігазбор». (10)
11. Яўген Сахута. «Беларускі народны архітэктурны дэкор». Менск, «Беларусь». (8)
12. Рыгор Барадулін. «Дзёньнікі і запісы». Выпускі 7 і 8. Укладальніца Натальля Давыдзенка. Смаленск, «Інбелкульт». (14)
13. Сяргей Абламейка. «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі». Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе. (45)
14. «Каліноўскі на Свабодз«». Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе. (8)
15. «»Бязродны касмапаліт» Кім Хадзееў ды іншыя: Перасьлед іншадумцаў за савецкім часам». Укладальнік Уладзімер Валодзін. «Беларуская турэмная літаратура». (7)
16. «Мікола Равенскі». Зборнік дакумэнтаў. Укладальнік Лявон Юрэвіч. Менск, «Кнігазбор». (18)
17. Міхал Хабрас. «Месцы польскай нацыянальнай памяці ў цэнтральнай і ўсходняй Беларусі». Менск, «Галіяфы». (9)
18. Тацяна Катовіч. «Уновіс. Сьцьвяржальнікі новага мастацтва». Менск, «Беларусь». (6)
19. Антоні Эдвард Адынец. «Успаміны пра мінулае». Менск, «Лімарыюс». (23)
20. «Фоталетапіс з хатняга архіва Яна Скрыгана». Укладальніца Галіна Скрыган. Менск, «Кнігазбор». (16)
21. Мікола Волкаў. «Замкі і фартэцыі Радзівілаў на беларускіх землях у XVI — пачатку XVIII ст." Менск, «Беларуская навука». (10)
22. Кирилл Рудый. «Непохожие. Взгляд на Китай и белорусско-китайские отношения». Менск, «Зьвязда». (9)
23. Алесь Краўцэвіч. «Дзяржава волатаў. Альгерд і Кейстут — гаспадары Вялікага Княства Літоўскага (1345–1377.) . Менск, «Медыял». (7)
24. «Францыск Скарына ў дакумэнтах і сьведчаньнях». Укладальнік Алесь Жлутка. Менск, «Беларуская навука». (10)
25. «Дакумэнты і матэрыялы па гісторыі беларускай эміграцыі ў Чэхаславацкай Рэспубліцы (1918–1939)». Укладальнік Андрэй Буча. Менск, «Кнігазбор». (7)
Пераможцы
Гэткім чынам бачым, што нашы экспэрты назвалі 22 кнігі паэзіі, 22 — прозы і 25 — нон-фікшн. Агульны сьпіс мае 69 назоваў. А калі агаварыцца, што два тамы ўспамінаў і дзёньнікаў Рыгора Барадуліна мы паставілі на адну пазыцыю (што, можа, і ня слушна), то маем 70 новых кніг, выдадзеных у адыходзячым годзе. Склаўшы ўсе выстаўленыя за іх балы, атрымалі ў кожным жанры наступныя пяцёркі пераможцаў. Хаця — тут ізноў ёсьць нефармат.
Паэзія:
1. Міхал Бараноўскі. «VOLUMEN.2». Менск, «Медысонт». (60)
2. Юля Цімафеева. «ROT». Прага — Менск, «Vesna Vasko: A. Янушкевіч». (50)
3. Артур Камароўскі. «Вада пачынае жыць». Менск, «Галіяфы». (49)
4.Вольга Гапеева. «Словы якія са мной адбыліся», Менск, «Галіяфы». (35)
5. Анатоль Вярцінскі. «Тым часам…» Менск, «Кнігазбор». (27)
Проза:
1.Альгерд Бахарэвіч. «Апошняя кніга пана А." Прага — Менск: Vesna Vasko — A. Янушкевіч». (72)
2. Андрэй Федарэнка. «Жэтон на мэтро». Менск, «Мастацкая літаратура». (62)
3. Віктар Марціновіч. «Рэвалюцыя». Менск,«Кнігазбор». (35)
4. Артур Клінаў. «Локісаў». Менск, І.Логвінаў. (29)
5. Сяргей Балахонаў. «Бог каханьня Марс». Менск, А.Янушкевіч. (26) / Вінцэсь Мудроў. «Падшыванцы». Менск, «Кнігазбор». (26)
Нон-фікшн:
1. Сяргей Абламейка. «Каліноўскі і палітычнае нараджэньне Беларусі». Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе. (45)
2. Уладзімер Арлоў. «Імёны Свабоды». Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе. (34)
3. Антоні Эдвард Адынец. «Успаміны пра мінулае». Менск, «Лімарыюс». (23)
4. «Мікола Равенскі». Зборнік дакумэнтаў. Укладальнік Лявон Юрэвіч. Менск, «Кнігазбор». (18)
5. Вячаслаў Рагойша. «Дзесяць саг пра Караткевіча». Менск, «Мастацкая літаратура». (17) / Гісторыя Купалаўскага тэатра. Эпоха. Горад. Людзі». Укладальніца Вольга Бабкова. Менск, «Беларусь». (17).
Сьнежаньскія недалікі
Кнігі, якія выходзяць пры канцы году, маюць вельмі мала шанцаў быць заўважанымі да першае каляднае зоркі. Часьцей за ўсё яны зьявяцца ў кнігарнях не раней студзеня, так і не патрапіўшы ні ў якія гадавыя апытанкі. Дата выхаду зробіць іх аўтарам непажаданую паслугу. І толькі зацікаўлены чытач адкрые для сябе сьнежаньскія навінкі пасьля двухтыднёвага сьвяткаваньня. Але тое будзе ўжо новы год і новыя падлікі. І такіх «недалічаных» у рэйтынгах кнігаў штогод апынаецца нямала. Як жартаваў крытык Ціхан Чарнякевіч, хоць ты прыдумляй асобны кніжны рэйтынг сьнежня.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 2020-ы ў кнігах. Літаратурны каляндар: сьнежань