Адказваючы на пытаньне карэспандэнта Life, Пуцін не назваў Навальнага па імені, характарызуючы яго як «пацыента бэрлінскай клінікі». Пуцін ня стаў абвяргаць адну з ключавых высноваў расьсьледаваньня, апублікаванага ў панядзелак Bellingcat і шэрагам СМІ пра тое, што Навальнага ў яго паездках па Расеі суправаджала група супрацоўнікаў ФСБ. Паводле Пуціна, за супрацоўнікамі расейскіх спэцслужбаў сочаць супрацоўнікі спэцслужбаў ЗША, таму нельга дзівіцца таму, што яны адсочваюць іх тэлефонныя званкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сяргей Лаўроў ўпершыню пракамэнтаваў публікацыі пра сувязь ФСБ з атручэньнем НавальнагаСамо расьсьледаваньне Пуцін назваў легалізацыяй інфармацыі спэцслужбаў ЗША. Пуцін сказаў, што гэта сьведчыць пра тое, што і сам апазыцыянэр супрацоўнічае са спэцслужбамі. «Але гэта ня значыць, што яго цкаваць трэба. Ды каму ты патрэбен? Хацелі б — давялі б справу да канца», — сказаў Пуцін, заявіўшы, што дазволіў вывезьці Навальнага на лячэньне ў Нямеччыну.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Яд трапляў у арганізм павольна». Экспэрт-таксыколяг пра некалькі спробаў атруціць Навальнага