Што новага зьявілася ў музыцы беларускага пратэсту за мінулы тыдзень

«Беларуская рэвалюцыя» працягвае натхняць музыкаў на новыя песьні і кліпы. Прапануем прыгадаць найярчэйшыя музычныя навінкі мінулага тыдня.

«Вольны хор» правёў інтэрнэт-прэзэнтацыю альбому «Годныя песьні», выдаў асобныя кліпы на песьню «Гэта мы» і гімн «Магутны Божа» (здымаўся ў мэмарыяле «Яма»).

Расейскі гурт «Танцы минус» запісаў кліп на песьню «За шагом шаг», у якой многія пачулі адсылкі да забойства Рамана Бандарэнкі.

Беларускія пост-панкі «Молчат дома» зрабілі кліп на песьню «Звёзды» пра барацьбу камунальнікаў з надпісамі на сьценах.

Гурт KaS, праект мэханіка Трактарнага заводу, выдаў свой першы альбом «На адным подыху».

Праект daroha «дастаў з далёкай шуфляды» напісаную ў 2008 годзе песьню «Шлях».

Сьпявак Братчык запісаў песьню «Мы», прысьвечаную гібелі Рамана Бандарэнкі.

8soten і kassia выпусьцілі кліп на «дваровы» рэп «Голоса».

Naviband прасьпявалі пад фартэпіяна песьню «Але».

Усяго за час сёлетняга беларускага пратэсту мы сабралі 444 песьні. Паслухаць іх можна тут.