Глядзець можна з 20:00 менскага часу пад гэтай спасылкай.
«Вольны хор» зьявіўся ў жніўні 2020 году як рэакцыя на палітычныя падзеі ў краіне. Гэта аб’яднаньне музыкаў, для якіх сьпевы — спосаб выказаць сваёй пазыцыі. Усе творы ў альбоме гучаць зьмешаным хорам a cappella. «Вольны хор» сьпяваў гімн «Магутны Божа» ў двары, дзе загінуў Раман Бандарэнка, і на мэмарыяле «Яма». У альбом «Годныя песьні» ўвайшлі песьні і гімны беларускіх аўтараў. Хор прысьвяціў свой альбом Раману Бандарэнку і беларусам, якія змагаюцца за сваю свабоду.