Як паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў , у кароткі сьпіс намінацыі «Праваабронца году-2020» увайшлі:
• Тацяна Агеева
• Павал Левінаў
• Марфа Рабкова.
Марфа Рабкова зьняволеная паводле крымінальнай справы, заведзенай пасьля выбараў, прызнаная палітвязьнем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мы ня хочам, каб Беларусь ператварылася ў ГУЛАГ». Алеся Бяляцкага і «Вясну» ўзнагародзілі прэміяй «За годны лад жыцьця»У намінацыі «Журналіст году-2020» значацца супрацоўніцы СМІ, якія цяпер у зьняволеньні:
• Кацярына Барысевіч, TUT.BY
• Кацярына Андрэева, Белсат
• Дар’я Чульцова, Белсат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Апэратарцы «Белсату» можа пагражаць крымінальная справаЗа званьне лепшай «Праваабарончай кампаніі/ініцыятывы-2020» будуць змагацца:
• Кампанія ByCOVID-19
• Валянтэрская служба Праваабарончага цэнтру «Вясна»
• Кампанія «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Праваабаронцы прызналі журналістак Кацярыну Барысевіч, Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову палітычнымі вязьняміЦырымонія абвяшчэньня ляўрэатаў прэміі праваабарончай супольнасьці адбудзецца 10 сьнежня, у дзень прыняцьця Ўсеагульнай дэклярацыі правоў чалавека.
Пачатак трансьляцыі а 16-й на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў.