«Дваровыя маршы», звыш 300 затрыманых, службовыя сабакі на вуліцах. Найважнейшае за 6 сьнежня

Марш у Масюкоўшчыне, 6 сьнежня 2020 г.

Падзеі 6 сьнежня.

У Менску прайшлі «дваровыя маршы» пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў і гвалту сілавікоў. Гэта была сямнаццатая нядзеля запар, калі людзі выйшлі на вуліцы пратэставаць.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Маршы волі» ў Менску затрымалі больш за 300 чалавек, — міліцыя
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «У Новы год без дыктатуры!» Як прайшоў «Марш волі». Галоўнае

Валянтэрам не ўдалося выявіць прозьвішчы шпіталізаваных.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: З Маскоўскага РУУС Менску «хуткія» вывезьлі трох затрыманых

6 сьнежня ў розных раёнах Менску падчас разгону мірных акцый пратэсту заўважылі сілавікоў са службовымі сабакамі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва ўнутраных войсках патлумачылі, чаму вывелі на вуліцы Менску службовых сабак

За мінулыя суткі ў Беларусі памерлі 9 чалавек з каранавірусам (ад пачатку эпідэміі афіцыйна — 1207).

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Паводле афіцыйных зьвестак, за суткі ў Беларусі ад каранавірусу памерлі яшчэ 9 чалавек

У Вэнэсуэле 6 сьнежня прайшлі выбары ў 277-мандатны Нацыянальны сход. Большасьць апазыцыйных партый байкатавалі гэтае галасаваньне, называючы яго падманам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: 5 рэчаў, якія варта ведаць пра парлямэнцкія выбары ў Вэнэсуэле