Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З Маскоўскага РУУС Менску «хуткія» вывезьлі трох затрыманых


Машына хуткай дапамогі. Ілюстрацыйнае фота.
Машына хуткай дапамогі. Ілюстрацыйнае фота.

Колькасьць затрыманых удзельнікаў маршу пратэсту перавысіла 150.

Трох затрыманых мужчын павезьлі машыны хуткай дапамогі пад канвоем з Маскоўскага РУУС Менску. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Сьпісы Акрэсьціна».

Валянтэрам не ўдалося выявіць прозьвішчы шпіталізаваных.

Затрыманых на акцыях пратэсту ў пастарунках доўгі час трымаюць на вуліцы з паднятымі рукамі.

Паводле тэлеграм-каналу «Сьпісы Акрэсьціна», па стане на 17.50 затрымана звыш 170 чалавек, паводле Праваабарончага цэнтру «Вясна» — каля 150.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG