За восем месяцаў 2020 году экспарт зь Беларусі ў іншыя краіны зьнізіўся на 16% у параўнаньні зь мінулым годам.
Найбольш скараціўся гандаль з заходнімі краінамі. Глядзім, што перасталі набываць.
У якія заходнія краіны найбольш упаў экспарт
Экспарт у гэтыя краіны, якія стала набываюць прадукцыю зь Беларусі, скараціўся найбольш:
- Вялікая Брытанія — мінус 66%
- Нідэрлянды — мінус 42,6%
- Латвія — мінус 34%
- Украіна — мінус 30%
- ЗША — мінус 17,6%
- Польшча — мінус 11%
Скараціўся і агульны таваразварот з усімі краінамі на 18%, як паведамляе Белстат.
Вялікая Брытанія і Нідэрлянды — сталыя пакупнікі беларускіх нафтапрадуктаў. Сёлета за восем месяцаў Беларусь экспартавала нафтапрадуктаў толькі на 1,7 мільярда даляраў. Гэта ў 2,3 раза менш, чым летась.
Якія беларускія тавары сталі менш набываць за мяжой
Зьвяртаем увагу на прадукты, экспарт якіх прыносіць у бюджэт ня менш за 10 мільёнаў даляраў.
- На 11% упаў экспарт яек зь Беларусі. Экспарт скараціўся ў абедзьве краіны — асноўныя пакупнікі: гэта Казахстан і Расея.
- На 8% скараціўся і экспарт бульбы. Найбольш скарачэньне закранула заходнія краіны, якія сёлета беларускую бульбу амаль не куплялі.
- Экспарт памідораў упаў на 14%. Заходнія краіны памідоры зь Беларусі амаль не набывалі. Асноўны пакупнік гэтага прадукту — Расея.
- Экспарт яблыкаў скараціўся на 66%, якраз у рээкспарце гэтай садавіны Беларусь часьцей за ўсё вінаваціць Расея. Яна ж і асноўны пакупнік сёлета.
- На 12,3% скараціўся экспарт піва зь Беларусі. Скарачэньне закранула ўсіх асноўных экспартэраў, уключна з Расеяй.
- Экспарт камбайнаў скараціўся на 40%, за восем месяцаў удалося прадаць 131 камбайн, летась — 218. Асноўныя пакупнікі — краіны СНД.
Пры гэтым упаў экспарт беларускай малочнай прадукцыі, у тым ліку ў заходнія краіны. Так, экспарт малака і вяршкоў упаў на 14%.
- Скараціўся і экспарт гарэлкі — на 9,8%.
-
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА:
Каго з набліжаных да Лукашэнкі бізнэсоўцаў могуць закрануць новыя санкцыі ЭўразьвязуУлады кажуць пра рост эканомікі. А што пра гэта кажуць лічбы?Макей прыгразіў Эўразьвязу санкцыямі ў адказ. Па кім гэта ўдарыць?Міністар эканомікі Беларусі заявіў пра рост ВУП. Белстат сьцьвярджае адваротнае