У Менску зьнік журналіст Ігар Ільяш, муж затрыманай па крымінальнай справе журналісткі Кацярыны Андрэевай. Каля 16.00 ён меўся прыйсьці на сустрэчу, але не зьявіўся, паведамляе тэлеграм-канал Беларускай асацыяцыі журналістаў. Тэлефоны Ільяша адключаныя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску затрымалі журналіста Ігара Ільяша, мужа журналісткі Кацярыны Андрэевай, якая праходзіць у крымінальнай справеСьледчае ўпраўленьне КДБ скончыла папярэдняе расьсьледаваньне крымінальнай справы супраць топ-менэджараў «Белгазпрамбанку». Былы патэнцыйны кандыдат у прэзыдэнты Віктар Бабарыка сваёй віны не прызнаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: КДБ скончыў расьсьледаваньне справы «Белгазпрамбанку». Бабарыка не прызнаў віныБайдэн падкрэсьліў важнасьць супрацоўніцтва ЗША і ЭЗ у пытаньнях, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, уключаючы Іран, Беларусь, Украіну і Заходнія Балканы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Джо Байдэн падкрэсьліў важнасьць супрацоўніцтва ЗША і Эўропы ў справе БеларусіПрэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа і Сьвятлана Ціханоўская правялі відэагутарку, падчас якой экс-кандыдатка ў прэзыдэнты выказала кіраўніку Літвы падзяку за жорсткую пазыцыю адносна дзеяньняў беларускіх уладаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Прэзыдэнт Літвы выказаўся за міжнароднае расьсьледаваньне злачынстваў супраць правоў чалавека ў БеларусіНа сёньня беларускія праваабаронцы прызнаюць палітвязьнямі 140 чалавек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі прызналі 8 новых палітвязьняўУ Беларусі зарэгістраваныя агулам 126 953 выпадкі COVID-19 з пачатку пандэміі, паведамляе Міністэрства здароўя ў сваім телеграм-канале. Прырост за суткі – 1471 выпадак. Учора было – 1483, днём раней – 1564.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Беларусі за суткі 1471 выпадак COVID-19, 8 чалавек памерліНа камені ў памяць ахвяраў сталінізму ў Курапатах невядомы напісаў чырвонай фарбай «Вернем практыку НКВД».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Вернем практыку НКВД». Акт вандалізму ў Курапатах. ФОТА