Новая Баравая зь цяплом, але не з вадой, журналістаў судзяць за прафэсію, Баскаў апраўдваецца. Вынікі дня 17 лістапада.

Валянтэры прывозяць ваду ў Новую Баравую

Мы сабралі для вас падзеі, пра якія важна ведаць 17 лістапада.

Старшыня Фэдэрацыі хакею Беларусі Дзьмітры Баскаў пракамэнтаваў дапушчэньні, што ён мог удзельнічаць у канфлікце на Плошчы перамен, праз суткі пасьля якога памёр Раман Бандарэнка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьмітры Баскаў, якому закідаюць удзел у канфлікце з Бандарэнкам, на пяты дзень выступіў з заявай

У Новай Баравой адключылі ваду і ацяпленьне. Потым цяпло ўключылі, вады па-ранейшаму няма.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Новую Баравую вярнулі ацяпленьне, а вады няма ўжо трэці дзень. Цяпер прамываюць трубы і правяраюць якасьць вады

Лукашэнка сваім указам адмовіў у штомесячным грашовым утрыманьні асобам, пазбаўленым дыпляматычнага рангу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка скасаваў пэнсіі для тых, каго ён пазбавіў дыпляматычнага рангу

Магілёўцу Ўладзімеру Шуставу, якога абвінавацілі ў бойцы зь міліцыянтам, прысудзілі 3 гады калёніі зьняволеньня ў калёніі агульнага рэжыму.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былому камандзіру АМАПу, якога пабілі сілавікі, прысудзілі 3 гады турмы за «гвалт над міліцыянтам»

Фотакарэспанэнта БелаПАН Андрэя Шаўлюгу засудзілі на 15 сутак арышту за нібыта ўдзел у акцыі пратэсту 15 лістапада, якую ён асьвятляў як журналіст.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Фотакарэспандэнта БелаПАН Андрэя Шаўлюгу арыштавалі на 15 сутак за «ўдзел» у акцыі пратэсту, якую ён асьвятляў

Суд пакараў журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар'ю Чульцову 7 днямі арышту нібыта за ўдзел у акцыі пратэсту каля «плошчы Перамен» 15 лістапада.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Журналістак «Белсату» Андрэеву і Чульцову арыштавалі за ўдзел у акцыі, а яны былі ў кватэры на 14 паверсе

Беларусь абвясьціла, што паніжае ўзровень свайго ўдзелу ў праграме ЭЗ «Усходняе партнэрства» да экспэртнага і прыпыняе дыялёг зь Эўразьвязам па правах чалавека.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь абвясьціла, што паніжае ўзровень удзелу ва «Ўсходнім партнэрстве» і рыхтуе адказ на трэці пакет санкцый

Беларусь у адказ на эўрапейскі санкцыйны сьпіс пашырыла санкцыі супраць краін ЭЗ і Канады.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь пашырыла санкцыі супраць ЭЗ і Канады, але як менавіта — ня кажа

Цэнтар экспэрымэнтальнага тэатру ў Брне засноўвае Амбасаду незалежнай беларускай культуры ў Чэскай Рэспубліцы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Чэхіі пачынае працу Амбасада незалежнай беларускай культуры

Служба бясьпекі Ўкраіны заявіла аб папярэджаньні друку нэанацысцкай літаратуры для перасылкі ў «адну з постсавецкіх краін». Кнігі надрукаваныя ў тым ліку і па-беларуску.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ва Ўкраіне прадухілілі друк нэанацысцкай літаратуры для Беларусі. СБУ заявіла аб падрыхтоўцы правакацыі