Маршы памяці Рамана Бандарэнкі па ўсёй краіне, разгон, гранаты, вадамёты, больш за 1000 затрыманых. Найважнейшае за 15 лістапада

15 лістапада, на 99-ы дзень пратэстаў супраць сфальшаваных выбараў прэзыдэнта і гвалту, у Менску і іншых гарадах Беларусі праходзілі акцыі ў памяць забітага актывіста 31-гадовага Рамана Бандарэнкі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Тысячы людзей выйшлі на акцыі памяці забітага Рамана Бандарэнкі ў Менску і іншых гарадах. Больш за 1000 затрыманых. ФОТА і ВІДЭА

Падчас нядзельных акцый пратэсту ў Беларусі затрымалі ня менш за 18 журналістаў, у тым ліку, афіцыйных расейскіх СМІ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Падчас нядзельных акцый пратэсту ў Беларусі затрымалі ня менш за 25 журналістаў

У менскім двары ў раёне вуліцы Чарвякова, які назвалі «Плошчай Пераменаў», пасьля разгону акуцыі памяці забітага актыівста Рамана Бандарэнкі і затрыманьня сотняў людзей, камунальнікі разабралі народны мэмарыял.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Плошчы пераменаў» ў Менску камунальнікі пасьля масавых затрыманьняў разабралі мэмарыял забітаму Раману Бандарэнку

Прадстаўнік Беларускага экзархату РПЦ Сергій Лепін выказаўся ў сваім Фэйсбуку наконт паводзінаў сілавікоў на «Плошчы пераменаў», дзе менчукі стварылі мэмарыял у памяць аб забітым там Рамане Бандарэнку.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Навошта гэты зьдзек з партрэтаў забітага», — прадстаўнік Праваслаўнай царквы

Гарадзенцы ўшанавалі памяць загінулага падчас пратэстаў Рамана Бандарэнкі. Дзясяткі чалавек затрымалі. Байцы пускалі газ. Мэмарыялы з кветак і сьвечак разабралі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На просьбы міліцыі людзі адказвалі «Жыве Беларусь». У Горадні сотні людзей ушанавалі памяць забітага Рамана Бандарэнкі

Гі Вэргофстат, былы прэм’ер-міністар Бэльгіі, шматгадовы лідэр фракцыі лібэралаў у Эўрапапарлямэнце і ў гэты момант яго дэпутат, заклікаў Эўразьвяз узмацніць ціск на Беларусь.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Былы прэм'ер Бэльгіі заклікаў да міжнароднага трыбуналу ў справе Беларусі

Дэпутат Нацыянальнай асамблеі Францыі Фрэдэрык Пэці выступіў з артыкулам «Ня будзем забываць Беларусь».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дэпутат парлямэнту Францыі заклікаў да большай падтрымкі беларускага народу і пашырэньня санкцый

Паводле Міністэрства аховы здароўя, за дзень у Беларусі зарэгістравалі 1315 новых выпадкаў каранавірусу, днём раней было 1248. Рэкордны прырост хворых фіксуецца пяты дзень запар.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: +1315. У Беларусі пяты дзень запар — рэкордная колькасьць хворых на каранавірус