На 68-гадовую лідчанку завялі крымінальную справу за надпісы, якія яна зрабіла пасьля затрыманьня сына-пратэстоўца

Яна «сапсавала фасады» будынка праз тое, што ў кастрычніку ейнага сына затрымалі падчас пратэсту, паведаміла МУС.

Міністэрства апублікавала тры здымкі надпісаў маркерам.

Жанчыну затрымалі і распачалі крымінальную справу за апаганьваньне збудаваньняў і псаваньне маёмасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня ўсе ў пагонах сволачы і зьвяры», — былы намесьнік кіраўніка «Алмазу» аб пратэстах і гібелі Бандарэнкі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мікола Дзядок заявіў, што яго моцна зьбілі пры затрыманьні, адвакат патрабуе судова-мэдычнай экспэртызы