У лісьце адрасаваным дзяржсакратару Ватыкана кардыналу П’етра Параліну, Асацыяцыя беларусаў Італіі выказвае сваё «зьдзіўленьне і абурэньне фактам перадачы даверчых лістоў апостальскім нунцыем Антэ Ёзічам беларускаму дыктатару Аляксандру Лукашэнку».
Ліст цытуе суполка беларусаў у Італіі ў фэйсбуку. На думку дыяспары беларусаў у Італіі, дыпляматычныя кантакты Ватыкану з рэжымам Лукашэнкі могуць служыць легалізацыі яго незаконнага праўленьня і кідаюць цень на рэпутацыю Каталіцкай царквы.
«Калі апостальская сталіца, — пішацца ў лісьце, — сапраўды адкрытая для дыялёгу з усімі палітычнымі сіламі, бачным знакам гэтай адкрытасьці магло б стаць афіцыйнае запрашэньне ў Ватыкан лідэра Каардынацыйнай рады Святланы Ціханоўскай, за якую аддала свае галасы на апошніх прэзыдэнцкіх выбарах абсалютная большасць грамадзян Беларусі.
Таксама ў лісьце зьвяртаецца ўвага на сытуацыю зь незаконнай забаронай на ўезд у Беларусь каталіцкага мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прыняў даверчыя граматы апостальскага нунцыя і шасьці паслоўГэта ўжо ня першы зварот беларусаў Італіі ў Ватыкан. Раней яны пісалі папу Францішку, каб зьвярнуў увагу на беззаконьне, якое адбываецца ў апошнія месяцы ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Папа Рымскі заклікаў спыніць гвалт у Беларусі ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Біскуп Касабуцкі: словы Лукашэнкі пра мітрапаліта Кандрусевіча — хлусьня