16 жніўня, падчас сваёй традыцыйнай нядзельнай сустрэчы зь вернікамі на малітве «Анёл Панскі», пантыфік агучыў адмысловы зварот, зьвязаны з сытуацыяй у Беларусі.
«Мае думкі кірую да дарагой Беларусі. Зь вялікай увагай сачу за сытуацыяй, якая склалася пасьля выбараў у гэтай краіне. Заклікаю да дыялёгу, спыненьня гвалту, павагі справядлівасьці і права. Давяраю ўсіх беларусаў апецы Маці Божай, Каралевы супакою», — сказаў папа Францішак.