Сотні мірных дэманстрантаў затрымалі ў Менску і іншых гарадах Беларусі падчас традыцыйнага нядзельнага маршу прыхільнікаў пераменаў. Праваабаронцы паведамляюць пра больш чым 1000 затрыманых.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сілавікі жорстка разагналі «Марш народаўладзьдзя» ў Менску. Больш за 1000 затрыманыхУ Менску затрымалі гісторыка і мовазнаўцу, кандыдата філялягічных навук Алеся Жлутку. З 1996 году ён старэйшы навуковы супрацоўнік Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі гісторыка і мовазнаўцу з Акадэміі навукУ ліку затрыманых сёньня ў Менску, дзесяціборац і срэбны мэдаліст Алімпіяды-2008 Андрэй Краўчанка, шматразовы чэмпіён Беларусі ў тайскім боксе і кікбоксінгу Іван Ганін, фотамадэль і «Міс Беларусь» 2008 году Вольга Хіжынкова, актор Аляксандар Ждановіч, які грае Маляваныча ў «Калыханцы». Таксама быў затрыманы сябра Каардынацыйнай рады палітоляг Андрэй Ягораў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сярод затрыманых на «Маршы народаўладьдзя» спартоўцы Краўчанка, Ганін, мадэль Хіжынкова і актор «Маляваныч»У гарадах Беларусі затрымалі шэраг журналістаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сярод затрыманых на «Маршы народаўладзьдзя» некалькі журналістаўСытуацыя з COVID-19 у Беларусі, паводле афіцыйных зьвестак Міністэрства аховы здароўя, робіцца напружанай: за апошнія содні дадаліся 996 інфікаваных. У Беларусі памерлі 1007 пацыентаў з пацьверджаным каранавірусам, у тым ліку 3 — за ўчора.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Афіцыйная статыстыка каранавірусу на 8 лістапада: у Беларусі яшчэ каля тысячы інфікаваных, 3 памерліКіраўнік расейскай карпарацыі «Росатом» Аляксей Ліхачоў заявіў пра гатоўнасьць удзельнічаць у будаўніцтве яшчэ адной атамнай электрастанцыі ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Росатом» хоча будаваць у Беларусі яшчэ адну АЭСЗ 11:10 у мэтах «бясьпекі пасажыраў» мэтрапалітэн закрыў усе станцыі 3-й лініі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску ў чаканьні маршу закрылі ўсю 3-ю лінію мэтро і станцыі ў цэнтрыУ нядзелю 8 лістапада ў Менску, як ужо звычайна, апэратары мабільнай сувязі «абмежавалі» доступ да мабільнага інтэрнэту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Менску мабільны інтэрнэт зьнік а 10-й раніцы