2 лістапада на групу работнікаў Беларускага мэталюргічнага заводу завялі крымінальную справу паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу (правядзеньне незаконных групавых дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак, і непадпарадкаваньне законным патрабаваньням прадстаўнікоў улады).
У пастанове пералічаны чатыры работнікі БМЗ і «іншыя нявызначаныя асобы».
Справа тычыцца падзей 17 жніўня. Тады работнікі БМЗ спрабавалі пачаць страйк і спынілі на час працу ўсіх трох доменных печаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На БМЗ прыпынілі працу печы, працоўныя заблякавалі ўезд транспартуДыялёгу з кіраўніцтвам тады не атрымалася, працоўныя крычалі «Забастоўка!» Кіраўніцтва заводу сказала, што не забараняе страйку – гэта права працоўных, але трэба, каб яны сабралі подпісы. Работнікі пайшлі актыўна зьбіраць подпісы па цэхах, перагарадзілі дарогу транспарту з мэталяломам, прыпынілі працу трох печаў.
Пазьней намесьнік прэм'ер-міністра Юры Назараў заявіў, што страты ад прыпыненьня працы печаў склалі 1,5 мільёна рублёў. Назараў сьцьвярджаў, што на БМЗ «прарваліся вонкавыя сілы і спынілі на дзьве гадзіны тэхналягічную апэрацыю загрузкі печаў».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Дзьве гадзіны прастою печаў падчас страйку на БМЗ улады ацанілі ў 1,5 мільёнаУ пастанове СК гаворыцца, што ад такіх дзеяньняў работнікаў прадпрыемства пацярпела страты на 1088 рублёў і 29 капеек.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка: Можна казаць аб пэрспэктыве стварэньня міжнароднага трыбуналу ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Народ не даруе». Апазыцыйныя Лукашэнку сілавікі аб’ядноўваюцца