Падчас страйку рабочых Беларускага мэталюргічнага заводу на дзьве гадзіны спыняліся печы. Страты ад гэтага склалі 1,5 мільёна рублёў, заявіў у праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь-1» намесьнік прэмʼер-міністра Юры Назараў, перадае БелаПАН.
«Мы бачылі, што заклікі да забастовак прыходзяць звонку. Стараліся разгайдаць калектывы буйных прамысловых прадпрыемстваў. Мы бачылі, што рабілася на МТЗ, МАЗе, МЗКЦ, „Беларуськаліі“, БелАЗе. Але ні на адзін дзень у нас нідзе не спыніўся канвэер, Мы практычна на ўсіх прадпрыемствах выконвалі зьменныя заданьні. Гэтыя спробы разгайдаць пэўную сумятню, пэўныя нязручнасьці нам прыносілі. Але прадпрыемствы працавалі і працуюць у штатным рэжыме», — сказаў Назараў.
«Калі вонкавыя сілы прарваліся на наш завод БМЗ і спынілі на дзьве гадзіны тэхналягічную апэрацыю загрузкі печаў, мы ацанілі гэта ў парадку 1,5 мільёна рублёў. Гэта вялікія грошы», — заявіў віцэ-прэмʼер.