„Не магу маўчаць“ – словы, якімі тлумачаць свой сыход зь дзяржаўнае працы людзі самых розных прафэсіяў. Калі вы зь іхнага ліку – напішыце нам пра сваю гісторыю і сваё рашэньне на адрас: radiosvaboda@gmail.com
Зь якімі толькі людзьмі не зьвядзе цябе гэтая восень. Часам з такімі, што гадоў гэтак шэсьць таму, пасьля Крыму, і гаварыць бы не захацелася. Але ёсьць такая рыса, якая аб’ядноўвае сёлета ўсіх людзей, якія парываюць са сваім ранейшым, „стабільным“ жыцьцём. Гэта тое, што Янка Купала выказаў двума словамі: „Ня быць скотам“. (Ці ня гэтыя два словы зрабілі гітом песьню Сяргея Міхалка?) І гэты парыў не залежыць ад нацыянальнасьці, узросту, жыцьцёвага досьведу, прафэсіі, матэрыяльнага становішча ці сацыяльнага статусу. Яно альбо ёсьць, альбо яго няма. І міжволі вядзе чалавека ня толькі на шэсьце, але і да пераасэнсаваньня сваіх ранейшых поглядаў.
Леанід Васюцін нарадзіўся ў Сібіры. У Беларусі жыве зь дзяцінства. Сюды пераехалі бацькі. Да нядаўняга часу ён працаваў сьлесарам-сантэхнікам Віцебскага тэхнічнага каледжу. Адкуль яго днямі звольнілі. Мяне зусім не зьдзіўляе, што ён пастаянны ўдзельнік віцебскіх шэсьцяў, які пасьпеў і на „сутках“ пасядзець, і штраф атрымаць. Не зьдзіўляюць ягоныя словы пра Пуціна. Зрэшты, ягонае зьяўленьне на маім выступе на курсах „Мова нанова“, куды Леанід прыйшоў па аўтограф, мяне таксама не зьдзівіла. Ня зьдзівіць нават, калі Леанід стане сталым наведнікам тых курсаў. Вось толькі хочацца, каб гэты саракагадовы мужчына ўсё ж памірыўся з жонкай. Лукашэнка ня тая прычына, зь якой трэба разбураць сям’ю. А ў чатырохгадовай дачкі мусіць быць годны бацька.
– У Віцебску самы вялікі мітынг быў 16-га жніўня. Я такога ў горадзе ніколі ня бачыў. Каб столькі народу кожныя выходныя выходзіла! Я пайшоў з раніцы і вярнуўся толькі а дзявятай вечара. Мы абышлі ўвесь горад. Хадзілі і да УУС. Там крычалі і „Трыбунал“, і ўсё, што крычыцца. Хадзілі і да ІЧУ. І там крычалі „Выпускай“. А на наступныя выходныя ўжо „КамАЗы“ са спэцвойскамі стаялі. Усё, што можна, перагарадзілі. І мы кругамі хадзілі каля Сіняга дома.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. „Гэтае лета мяне разбудзіла“Я раней не хадзіў ні на якія выбары. І ніхто не хадзіў. Я ў каледжы працаваў сьлесарам-сантэхнікам. Маё кола зносін – майстры. Я дакладна ведаю, што ўсе супраць яго. Можа, хіба дырэктар за яго. Але ў намесьніку ўжо сумняваюся. І я столькі людзей знаёмых убачыў на мітынгу 16 жніўня! І нават майстроў з каледжу, выкладчыкаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. „Уперад нагамі пад воплескі не атрымаецца“Мяне выклікалі ў кабінэт. Ня сам дырэктар. Для яго я, напэўна, занадта дробная фігура. Сталі дакараць, сарамаціць. Я кажу, што быў на шэсьці ў вольны ад працы час, гэта быў мой асабісты выходны. „Але ж вы працуеце ў бюджэтнай арганізацыі! А ваш твар на мітынгу ў інтэрнэце ўбачыў дырэктар!“ Я заўжды хадзіў у першых шэрагах, бяз маскі, не хаваючы твару. А пасьля таго, як мне сказалі, што мне больш ня трэба хадзіць туды, мяне гэта ўзвар’явала. Я што, нешта па працы не зрабіў? Гэта мая асабістая справа. Сказаў, што хадзіў, хаджу і буду хадзіць. „Мы тады з вамі працаваць ня зможам“. Я там жа напісаў заяву аб звальненьні. У нашым каледжы цякучка заўжды была вялікая, але я, напэўна, першы, каго звольнілі за ідэю. Зрэшты, мой кантракт канчаўся ў лістападзе. Яны б мяне ўсё адно звольнілі. Я не шкадую. Але ж я яшчэ ў гэтым каледжы вучуся. Атрымліваю новую спэцыяльнасьць, прамысловае будаўніцтва. Дык вось ці здам я сэсію? Ня ведаю.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. «Карміць гэты рэжым я ня буду»Усё, што зьвязана з Лукашэнкам, для мяне абсалютны нэгатыў. Ён раздражняе сваёй хлусьнёй. Мана пастаянная. Сярод сваіх знаёмых я ведаю дакладна двух чалавек, якія галасавалі за Лукашэнку. У тым ліку мая жонка. Яшчэ пакуль мы не рассварыліся канчаткова, я казаў ёй: „Наташа, ну паглядзі! Вось таксіст, вось кандуктар у трамваі. Ты ж бачыш, што народ супраць яго!“ Яна мне: „Лёня, я гэта разумею. Але ты хочаш, каб было, як ва Ўкраіне?“ Ды не хачу я, каб было, як ва Ўкраіне. Я не хачу, каб пры ўладзе быў хлус! Гэта ж вораг народу! Ён вельмі падыходзіць пад гэтае азначэньне. Ён жа бярэ голас народу і крадзе. Другі, каго я ведаю, гэта мой калега па завочным навучаньні. „Я, – кажа, – ня тое каб за яго. Я проста астатніх ня ведаю“. Ну яшчэ цешча.
Я ня веру апазыцыі, што мы пасьля зьмены Лукашэнкі станем жыць лепш. Ня станем. Калі і станем, дык далёка не адразу. Я не жадаю Лукашэнку сьмерці. Я хачу, каб настаў той час, калі яго пасадзяць за краты, каб ён адчуў, як народ яго ненавідзіць. Я хачу, каб яго судзілі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. «Пераблыталі ўладу з радзімай» — былы міліцыянт пра сваіх калегЁн і так, я думаю, пасівеў пасьля 9-га жніўня. Пасьля таго, як убачыў, што ён нарабіў. Ён жа як ягня выступаў першыя дні па тэлевізіі. Я разумею, што яму ня спалася. Ён круціўся, як вужака на патэльні. Гэта пасьля ён браню надзеў, як пазваніў Пуціну. Ну хто ж тузанецца супраць Пуціна. Калі пад крыло яго ўзяў кіраўнік ядзернай дзяржавы. Хоць Пуцін – такі самы дыктатар. Я раней Пуціна паважаў. Як рускі. І калі Расею ганілі пасьля анэксіі Крыму, я заўжды быў за Расею і за Пуціна. Але цяпер я падзяляю Расею і Пуціна. Для мяне гэта не адно і тое. Пасьля таго, як Пуцін падтрымаў гэтага, я яго ненавіджу. І я такі не адзін. У мяне шмат сяброў былі за Пуціна. Наглядзеліся зомбі-скрыні ў 2014-м. А цяпер кажуць: „Лёнька, дык мы з табой аднолькавых поглядаў!“ На заводзе ёсьць сябры. Кажуць, усе нармальныя краіны не прызналі гэтых выбараў, павіншавалі такія краіны, як Узбэкістан, Туркмэністан, Таджыкістан, Расея. У іх такая ж палітыка. Нязьменнасьць улады і карупцыя. І для гэтага ня трэба быць вялікім палітолягам. Усё і так усім зразумела. Людзі ўсе цудоўна ўсё разумеюць. Да гэтага жніўня я быў за цесны саюз з Расеяй. Цяпер я прынцыпова супраць. Там сядзіць такі самы дыктатар, толькі хітрэйшы. І ні пра што не шкадую. Хоць разумею, што хутка Лукашэнка ня сыдзе.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. „Апошняй кропляй стала затрыманьне маёй цымбалісткі“ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. „Канчаткова дабіла спроба вэрбаваньня ў КГБ“ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. «Міліцыя не з народам, як і народ не зь міліцыяй» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. Як сыходзіў Купалаўскі тэатар ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. „Я прыйшоў прасіць звальненьня, бо эмацыйна выгараў“ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. „Адразу пасьля выбараў нам у дзяржаўных СМІ на трыста рублёў падвысілі аклад“ ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. «Наш пратэст запавольваецца не ад таго, што мы ня палім пакрышак» ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Не магу маўчаць. „Як можна працаваць у Адміністрацыі прэзыдэнта пасьля таго, што адбылося на Акрэсьціна“