Аляксандар Лукашэнка заявіў, што да ўдзельнікаў пратэстаў будуць ужывацца жорсткія меры. Фрагмэнт яго выступу перад супрацоўнікамі МУС апублікаваў праўладны тэлеграм-канал «Пул Первого».
«Тыя, хто сёньня выходзіць на чыгунку, хто вешае фашысцкія сьцягі на лініі электраперадачы, словам, хто спрабуе разбурыць, дэстабілізаваць інфраструктуру дзяржавы, павінны ведаць: ад сёньняшняга дня, асабліва ў кватэрах грамадзян, куды яны хаваюцца, мы у палон нікога не бяром», — сказаў Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Будзем на вуліцы разьбірацца». Лукашэнка абурыўся сытуацыяй на заводах, у ВНУ і ў тэатрахЁн чарговым разам заявіў, што пратэстоўцы ў многіх напрамках «пераступілі чырвоныя лініі».
«Калі хтосьці дакранецца да вайскоўца, ён павінен пайсьці адтуль як мінімум бяз рук, — заявіў Лукашэнка. — Я кажу гэта публічна, каб усе разумелі нашу далейшую рашучасьць. Далей — усё. Нам адступаць няма куды. Хто гатовы, будзем дзейнічаць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка прадставіў новых міліцэйскіх начальнікаў і даў ім генэральскія пагоныМарш «Народны ўльтыматум» у Менску 25 кастрычніка завершыўся жорсткім разгонам. На вуліцы Арлоўскай супраць удзельнікаў ужываліся сьвятлашумавыя гранаты і гумовыя кулі. У пошуках дэманстрантаў сілавікі ўрываліся ў кватэры.