Яшчэ аднаго прафэсара гісторыі аштрафавалі за мітынг

Аляксандар Краўцэвіч

Суд Кастрычніцкага раёну Горадні прысудзіў доктару гістарычных навук Аляксандру Краўцэвічу 270 рублёў штрафу за ўдзел ў акцыі пратэсту. Тры дні ён правёў у ізалятары.

Краўцэвіча затрымалі падчас нядзельнага мітынгу ў Горадні. Ён правёў у ізалятары амаль 72 гадзіны. Родныя ня ведалі, калі дакладна адбудзецца суд.

23 кастрычніка суд Ленінскага раёну Горадні аштрафаваў доктара гістарычных навук Алеся Смаленчука на 270 рублёў за ўдзел у мітынгу пратэсту 20 верасьня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні асудзілі прафэсара Смаленчука. Гісторык прыйшоў у суд з рэчамі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Інтэлігенцыя стаіць тварам у цэглу. Там ёй і месца», — прафэсар Смалянчук, аштрафаваны за мітынг