«Народны ўльтыматум» Ціханоўскай, зьехаў за мяжу Дылеўскі — чалец прэзыдыюму Каардынацыйнай Рады. Найважнейшае за 13 кастрычніка.

Сьвятлана Ціханоўская

«Народны ўльтыматум» апублікаваны ў афіцыйным тэлеграм-канале Сьвятланы Ціханоўскай з тэрмінам выкананьня да 25 кастрычніка.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская абвясьціла «народны ўльтыматум» Лукашэнку і дала яму 13 дзён


Старшыня страйкаму Менскага трактарнага заводу Сяргей Дылеўскі зьехаў зь Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зьехаў Сяргей Дылеўскі — апошні сябра прэзыдыюму Кааардынацыйнай рады, хто быў на волі 

Экс-прэтэндэнт на пасаду прэзыдэнта Беларусі Віктар Бабарыка ня лічыць сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам у СІЗА КДБ дыялёгам.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Бабарыка пра сустрэчу з Лукашэнкам у СІЗА: Ніякіх дамоўленасьцяў не дасягнулі

Марыя Калесьнікава адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Калесьнікава адмовілася ад сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ

Супрацоўнікі праваахоўных органаў Беларусі 12 кастрычніка затрымалі 186 удзельнікаў пратэстаў

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: МУС: 186 чалавек затрымалі ў Беларусі падчас пратэстаў 12 кастрычніка

Шматразовая алімпійская чэмпіёнка ў біятлёне і Герой Беларусі Дар’я Домрачава выказалася пра падзеі ў краіне.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Мой публічны гнеў ня вырашыць грамадзкіх праблемаў». Алімпійская чэмпіёнка Домрачава адрэагавала на пабіцьцё брата 

Плятформа «Голас» заклікае да 18 кастрычніка прыняць удзел у апытаньні наконт стаўленьня да хуткага ўнясеньня паправак у Канстытуцыю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Плятформа «Голас» запусьціла апытаньне аб папраўках у Канстытуцыю