Лінкі ўнівэрсальнага доступу

 
«Мой публічны гнеў ня вырашыць грамадзкіх праблемаў». Алімпійская чэмпіёнка Домрачава адрэагавала на пабіцьцё брата 

«Мой публічны гнеў ня вырашыць грамадзкіх праблемаў». Алімпійская чэмпіёнка Домрачава адрэагавала на пабіцьцё брата 


Дар’я Домрачава
Дар’я Домрачава

Шматразовая алімпійская чэмпіёнка ў біятлёне і Герой Беларусі Дар’я Домрачава выказалася пра падзеі ў краіне. Пры гэты яна наўпрост не згадала затрыманьня і жорсткага пабіцьця свайго старэйшага брата.​

Мікіта Домрачаў працуе ў менскім архітэктурным бюро Барыса Школьнікава, быў схоплены падчас нядзельнага «Маршу гонару» на вуліцы Зыбіцкай. Невядомыя з форме без апазнавальных знакаў сьцягнулі яго з ровара, моцна пабілі і затым даставілі ў Фрунзэнскае РУУС. Цяпер ён чакае даты суду.

«Робячы нейкія крокі, важна разьлічваць на вынік. Я абсалютна дакладна разумею: мой публічны гнеў ня вырашыць грамадзкіх праблемаў. Магчыма, гэта дапаможа атрымаць чыёсьці ўхваленьне, магчыма, на душы стане лягчэй, але да мэты дакладна не прывядзе. Мы ўсе бачым, што ў краіне праблемы. Каб іх вырашыць, бессэнсоўна скаланаць паветра агрэсіўнымі словамі з аднаго боку, а з другога — звальняць, арыштоўваць і дубасіць людзей на вуліцах. Ня важна, выпадкова яны апынуліся ў „гарачых“ месцах або наўмысна. Усе аднолькавыя», — напісала спартоўка ў Facebook.

Паводле Дар’і Домрачавай, пакуль што канфлікт супрацьлегласьцяў толькі нарастае, сытуацыя пагаршаецца і абстаноўка становіцца ўсё больш вострай.

«На гэты момант я пакуль ня бачу таго кроку, зрабіўшы які, змагу па-сапраўднаму дапамагчы вырашэньню праблем у краіне. А вось з боку дзяржаўных органаў, каб урэгуляваць сытуацыю і вырашыць праблемы людзей, павінны знайсьціся ідэі цікавейшыя, чым „завалілі / арыштавалі / звольнілі“. Не ў першабытным жа веку жывем... Людзі хочуць быць пачутымі. Таму трэба ўсім супакоіцца, абмеркаваць, і, магчыма, гэта здолее наблізіць нас да запаветнай мэты — справядлівай, мірнай, спакойнай, прыгожай краіны... Ува ўсіх жа мэта такая?» — задалася яна рытарычным пытаньнем.

Пры гэтым на пытаньне парталу Tut.by, ці зьвярталіся да яе або Мікіты прадстаўнікі ўладаў з выбачэньнямі ці прапановамі дапамогі, Дар'я адказала адмоўна.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG