Расейскі гурт «Ногу свело» выпусьціў кліп з кадрамі зь беларускіх пратэстаў

Вакаліст гурта «Ногу свело» Максім Пакроўскі

Ролік зьнялі да песьні «Маўчаньне ягнят».

«Пякельныя падзеі адбываюцца хутчэй, чым мы пасьпяваем выпускаць свае песьні. Палаючы дзёньнік часу скаланае сваёй інтэнсіўнасьцю, — піша гурт. — Драматычныя падзеі разгортваліся і працягваюць разгортвацца на нашых вачах, засланяючы працэс стварэньня. І нашыя песьні — гэта наш адказ, наш спосаб гэта прааналізаваць і перажыць».

У кліпе зьяўляюцца кадры зь менскіх пратэстаў супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў, а таксама кадры з пратэстаў у Расеі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Анжаліка Агурбаш: Я з такім жа псыхатыпам, як Лукашэнка, пражыла 11 гадоў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Belarus Good People Band прэзэнтаваў відэакліп «Сьветлы наш дзень» пра супраціў беларусаў 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гурт Sumarok апублікаваў кліп на песьню «Чэрці» з кадрамі з пратэстаў у Беларусі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жанчыны пахавалі пад кветкамі амапаўскі рыштунак — новае відэа праекту Freedom Belarus