Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Belarus Good People Band прэзэнтаваў відэакліп «Сьветлы наш дзень» пра супраціў беларусаў 


Юры Несьцярэнка і Андрэй Макарэвіч
Юры Несьцярэнка і Андрэй Макарэвіч

Музычны праект вядомага блюз-рок музыкі Юрыя Несьцярэнкі Belarus Good People Band прэзэнтаваў відэакліп «Сьветлы наш дзень». Песьня прысьвечаная ўдзельнікам пратэстаў, якія амаль два месяцы змагаюцца за перамены.

«Удзельнікі нашага праекту ставяць за мэту паказаць стаўленьне большасьці жыхароў Беларусі да сытуацыі ў краіне праз шэраг разнаплянавых творчых праектаў, — патлумачыў Юры Несьцярэнка. — Ніякіх дадатковых зьвестак не афішуецца — маецца на ўвазе прома-інфармацыя, якая традыцыйна выкарыстоўваецца ў PR-кампаніях. Ня толькі зь меркаваньняў бясьпекі, а таксама з маральна-этычных перакананьняў».

Музыку і словы да песьні «Сьветлы наш дзень» напісаў Юры Несьцярэнка. Выконвае Belarus Good People Band. Відэаздымкі, мантаж кліпу — Лаліта Угуран-Туміловіч. Тэхнічную апрацоўку ажыцьцявіла Вольга Акуліч.

Відэашэраг грунтуецца на кадрах пратэставых акцый і дапамогі валянтэраў блізкім зьняволеных.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG