Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Гурт Sumarok апублікаваў кліп на песьню «Чэрці» з кадрамі з пратэстаў у Беларусі


Беларускі гурт Sumarok 29 верасьня апублікаваў кліп на песьню «Чэрці» з кадрамі з пратэстаў пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.​

Песьню «Чэрці» лідэр рок-гурту Sumarok Ігар Палынскі напісаў і ўпершыню выканаў у сьнежні 2015 году. Сёлетнія падзеі паказалі: за пяць год яна стала яшчэ больш актуальнай. Музыкі гурту Sumarok запісалі песьню на пачатку лета-2020, рэліз адбыўся 20 чэрвеня.

Ігар Палынскі
Ігар Палынскі

«Я веру, што кожны з нас хутка будзе шчасьліва ўсьміхацца — у свабоднай, шчасьлівай, пасьпяховай Беларусі. Мы — годныя людзі ў годнай краіне. Памятайце пра гэта кожнае імгненьне. Пра гэта — наш новы трэк», — заявіў Ігар Палынскі, прэзэнтуючы песьню ў онлайне.

«Чэрці» — першы кліп Sumarok за 11 год існаваньня гурту. Здымкі адбываліся ў верасьні ў Маладэчне. У кліпе выкарыстоўваюцца кадры з пратэстаў у Маладэчне і іншых гарадах Беларусі, а таксама зь мітынгаў аб’яднаных штабоў Сьвятланы Ціханоўскай, Марыі Калесьнікавай і Веранікі Цапкалы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG