Праваабаронцы даведаліся імёны больш як 340 затрыманых падчас нядзельных акцый пратэсту

Марш у Менску 27 верасьня

На раніцу 28 верасьня праваабаронцы «Вясны» даведаліся імёны больш як 340 затрыманых падчас нядзельных акцый пратэсту ў розных гарадах Беларусі.

Звыш 250 чалавек затрымалі ў Менску.

Сярод схопленых 27 верасьня былі трое журналістаў.

Маршы «Народная інаўгурацыя Ціханоўскай» прайшлі ў многіх гарадах Беларусі. У Менску на вуліцы выйшлі каля ста тысяч чалавек.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марш пратэсту ў Менску сабраў каля 100 тысяч чалавек. ВІДЭА