На акцыі пратэсту ў Менску затрымалі 200 чалавек, Пуцін сфармаваў атрады ў дапамогу Лукашэнку. Найважнейшае за 27 жніўня

Шэсьце вернікаў па праспэкце Незалежнасьці ў Менску 27 жніўня

Падчас акцыі на плошчы Незалежнасьці ў Менску затрыманыя 200 чалавек, Пуцін сфармаваў паліцэйскія часткі ў дапамогу Лукашэнку. Найважнейшае за 27 жніўня

Сёньня ў Менску акцыі пратэсту адбываліся на плошчы Незалежнасьці і на плошчы Свабоды. Падчас акцыяў мэтанакіравана затрымлівалі журналістаў. Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьне прынамсі 170 чалавек толькі на плошчы Незалежнасьці.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акцыя пратэсту вернікаў у Менску скончылася затрыманьнямі больш як 260 чалавек на плошчы Незалежнасьці. ФОТА

Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў у тэлеінтэрвію, што сфармаваная рэзэрва з супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі пры неабходнасьці. «Расейскія сілы ня будуць выкарыстоўвацца да таго часу, пакуль экстрэмісцкія элемэнты ў Беларусі не пяройдуць межаў, не пачнуць разбой» — заявіў ён.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пуцін: сфармаваная рэзэрва супрацоўнікаў праваахоўных органаў для дапамогі Беларусі

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гатовы весьці дыялёг, у тым ліку пра абнаўленьне Канстытуцыі. Але ў першую чаргу з працоўнымі і студэнцкімі калектывамі

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Давайце возьмемся за Канстытуцыю, уносьце прапановы». Лукашэнка патлумачыў, з кім гатовы да дыялёгу

Кіраўнік Беларусі заявіў, што не дапусьціць абвалу курсу беларускага рубля. «У нас абсалютна дастаткова рэзэрваў, каб на прымальным узроўні стрымаць курс» — сказаў ён. Ён таксама паведаміў, што Беларусь вядзе з Расеяй перамовы аб рэфінансаваньні $1 млрд доўгу.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка: Мы не дапусьцім абвалу нацыянальнай валюты

Аляксандар Лукашэнка заявіў, што Польшча прэтэндуе на Горадзенскую вобласьць, калі Беларусь распадзецца.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка заявіў, што Польшча прэтэндуе на Горадзенскую вобласьць, калі Беларусь распадзецца

Пасол Беларусі ў Варшаве быў выкліканы ў МЗС Польшчы для тлумачэньня наконт заявы кіраўніка Беларусі аб тэрытарыяльных прэтэнзіях Польшчы.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пасьля заяваў Лукашэнкі ў МЗС Польшчы выклікалі беларускага амбасадара, у МЗС Беларусі — польскага

Кіраўнік МЗС Беларусі Уладзімір Макей сабраў кіраўнікоў амбасадаў замежных дзяржаў для абмеркаваньня ўнутранай сытуацыі і зьнешнепалітычнай рэакцыі на яе. Амбасадары краін Эўразьвязу выказалі Макею захапленьне мужнасьцю беларусаў, якія выйшлі на пратэсты.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Амбасадары краін Эўразьвязу выказалі Макею захапленьне мужнасьцю беларусаў, якія выйшлі на пратэсты

Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі заявіў, што ўрад Польшчы заклікае Расейскую Фэдэрацыю адмовіцца ад сваіх плянаў па ўмяшаньні ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Польскі прэм’ер заклікае Расею адмовіцца ад інтэрвэнцыі ў Беларусі

Канцылярыя прэм’ер-міністра і міністэрства замежных спраў Беларусі адмовіліся ад візыту кіраўнікоў урадаў і міністраў замежных спраў Балтыі ў сваю краіну, прапанаванага Эстоніяй.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Беларусь адмовілася ад міратворчага візыту кіраўнікоў краін Балтыі