Аляксандар Лукашэнка выступіў на Менскім заводзе колавых цягачоў перад працоўнымі. Падчас прамовы ён заявіў, што не зьбіраецца слухацца калектыву і праводзіць новыя выбары. Прысутныя на сустрэчы даслалі Свабодзе відэа, на якім рабочыя скандуюць Лукашэнку «Сыходзь! Сыходзь!». На гэта ён адрэагаваў: «Адказваю вам на гэтае пытаньне: можаце яшчэ пакрычаць».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка на МЗКЦ: «Пакуль вы мяне не забʼяце, іншых выбараў ня будзе»Кандыдатка ў прэзыдэнты Сьвятлана Ціханоўская выступіла зь відэазваротам, у якім заявіла, што «гатовая прыняць на сябе адказнасьць і выступіць у гэты пэрыяд у якасьці нацыянальнага лідэра».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: «Я гатовая прыняць на сябе адказнасьць і выступіць у якасьці нацыянальнага лідэра»Практычна на ўсіх прадпрыемствах Беларусі ствараюцца страйкавыя камітэты. Пра гэта паведаміў старшыня Беларускага незалежнага прафсаюзу Максім Пазьнякоў. Прыпынілі працу часткова або цалкам «Гроднажылбуд» у Горадні, Беларускі мэталюргічны завод у Жлобіне, «Беларуськалій» у Салігорску. Асноўнае патрабаваньне — адстаўка Лукашэнкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: На «Беларуськаліі» абвясьцілі бестэрміновы страйкЗвольнілі дырэктара Купалаўскага тэатру Паўла Латушку, які ўзяў удзел у «Маршы Свабоды». У жэсьце салідарнасьці з дырэктарам каля 50 супрацоўнікаў тэатру напісалі заявы на звальненьне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Звольнілі дырэктара Купалаўскага тэатру, які ўзяў удзел у «Маршы Свабоды». Каля 50 актораў напісалі заявы на звальненьнеУ Каардынацыйную раду Сьвятланы Ціханоўскай, якая мае забясьпечыць пераход улады ў Беларусі, запісаліся больш за 30 чалавек. Сярод іх нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Назвалі тых, хто ўвайшоў у Каардынацыйную раду ЦіханоўскайМарыя Мароз, кіраўніца штабу кандыдаткі на прэзыдэнта Сьвятланы Ціханоўскай, зьвярнулася да страйкоўцаў, якія дамагаюцца сумленных выбараў і спыненьня гвалту, і паабяцала ім фінансавую дапамогу.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ня бойцеся! Нас не пакінуць у бядзе», — штаб Ціханоўскай зьвярнуўся да страйкоўцаўПрэзыдэнт ЗША Дональд Трамп назваў сытуацыю ў Беларусі «жахлівай».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Трамп назваў сытуацыю ў Беларусі жахлівайУпершыню за 10 дзён да палітвязьня Віктара Бабарыкі дапусьцілі адвакатаў. Бабарыка ня ведаў пра падзеі ў краіне.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Упершыню за 10 дзён да палітвязьня Віктара Бабарыкі дапусьцілі адвакатаў, ён ня ведаў пра падзеі ў краінеМэдыкі каля будынку Міністэрства аховы здароўя пратэставалі супраць гвалту. Яны далі сьведчаньні аб прэцэдэнтных траўмах, якія нанесьлі людзям сілавікі падчас разгону пратэстаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Акцыя мэдыкаў супраць гвалту. СТРЫМЛідэры пяці асноўных палітычных фракцый Эўрапарлямэнту апублікавалі сумесную заяву з заклікам правесьці новыя, свабодныя выбары ў Беларусі і з асуджэньнем гвалту супраць мірных маніфэстантаў.