«Лепш вам гэтага ня бачыць». Людзі расказваюць пра гвалт АМАПу і катаваньні на Акрэсьціна

Сьляды зьбіцьця на вызваленых з ЦІП на Акрэсьціна у Менску

Некалькі соцень чалавек выйшлі ў ноч з 13 на 14 жніўня з турмы на Акрэсьціна. Зьнясіленыя, зьбітыя людзі расказвалі, што зь імі адбывалася ў аўтазаках і РУУСах.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Пранікальнае раненьне ў грудзі, кулявыя раны вока». Што кажуць дактары пра пацярпелых ад сілавікоў
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Прымушалі сьпяваць гімн, хто ня ведаў — зьбівалі». У Берасьці вызвалены зь міліцыі падлетак заявіў пра катаваньні
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Б’юць да страты прытомнасьці». Што адбываецца пасьля затрыманьня ў міліцыі
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Турму на Акрэсьціна ператварылі ў канцлягер». Праваабаронца Бяляцкі пра беспрэцэдэнтны гвалт
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень-2020. Мы — сьведкі. „У галаве дзьве гематомы, а саджаюць у турму“. АБНАЎЛЯЕЦЦА

Шэсьць дзён у Беларусі працягваюцца акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў, пераможцам якіх Цэнтравыбаркам назваў Аляксандра Лукашэнку. У выніку пратэстаў сілавікі затрымалі каля 7000 чалавек. Прынамсі двое загінулі, сотні чалавек атрымалі сур'ёзныя пашкоджаньні, раны. Многія заяўляюць пра катаваньні з боку супрацоўнікамі АМАПу і іншых сілавікоў.