Дэпутат Палаты прадстаўнікоў, былы першы сакратар менскага БРСМ Сяргей Клішэвіч выказаў БелТА думку, што «ланцугі салідарнасьці» беларусаў замежжа «пастановачныя».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Хто арганізаваў беларусаў замежжа: за вашу і нашу свабодуЧаму Клішэвіч так лічыць:
- «Інфармацыя і фотасправаздачы пра першыя пікеты першапачаткова публікаваліся ў акаўнце аднаго чалавека ў сацсетцы Facebook і пасьля перадрукоўваліся СМІ. Што, мякка кажучы, сьведчць пра пастановачны характар замежных акцый».
- «Супраціў менавіта ў форме акцыяў салідарнасьці — найбольш зразумелы штамп у першую чаргу для польскіх грамадзянаў, якім трэба паказаць і растлумачыць стэрэатыпны сюжэт пра супраціў дыктатуры, выкарыстоўваючы ў тым ліку памяць аб аднайменным прафсаюзе».
- «Супадзеньне ці не, але менавіта ў Польшчы прайшоў першы замежны пікет у падтрымку пратэстоўцаў. Але асаблівую цікавасьць выклікае факт, што ў Варшаве на той момант былі забаронены ўсе масавыя мерапрыемствы» (6 чэрвеня ў Польшчы дазволілі сходы з удзелам да 150 чалавек, першая акцыя салідарнасьці прайшла 21 чэрвеня. — РС).
- Значная частка беларусаў блізкага замежжа нібыта вярнуліся ў Беларусь па бясплатную мэдыцыну. «Засталіся ў асноўным тыя, хто юрыдычна і фактычна страціў сувязь з радзімай».
- Сярод тых, хто застаўся за мяжой, «шмат вечных студэнтаў — асобаў, якія вучацца па ўсходнеэўрапейскіх грантавых праграмах і жывуць на стыпэндыю гадамі, зьмяняючы месца жыхарства ў розных краінах». «Такія групы дастаткова лёгка каардынаваць па ВНУ і фармаваць падабенства моладзевых „масавых пікетаў“ з 8-10 чалавек».
- У Беларусі ж «людзі спакойна працуюць, вучацца, адпачываюць». «З нагоды сьвята 3 ліпеня быў адкрыты цудоўны фантан, і кожны вечар ля яго зьбіраюцца рэальныя, а не пастановачныя натоўпы з сотняў жыхароў сталіцы».